Аляксандр Лукашэнка і Уга Чавес абмяркуюць стан і перспектывы беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва. 21.by

Аляксандр Лукашэнка і Уга Чавес абмяркуюць стан і перспектывы беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва

16.10.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес у ходзе маючага адбыцца рабочага візіту венесуэльскага лідара ў Беларусь абмяркуюць бягучы стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі ў розных сферах. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

На 16 кастрычніка запланаваны перагаворы лідараў дзвюх краін у вузкім і пашыраным складзе, па выніках якіх плануецца падпісаць шэраг двухбаковых дакументаў.

У ходзе візіту Уга Чавес таксама наведае культурна-спартыўны комплекс "Мінск-арэна" і Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Акрамя таго, увазе высокага госця будзе прадстаўлена экспазіцыя нафтагазавага абсталявання, якое выпускаецца ў рэспубліцы. Прэзідэнт Венесуэлы азнаёміцца з работай і магчымасцямі будаўнічай галіны Беларусі, наведае адну з будпляцовак у Мінску.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес у ходзе маючага адбыцца рабочага візіту венесуэльскага лідара ў Беларусь абмяркуюць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика