Прэзідэнт Літвы наведае Беларусь з рабочым візітам
19.10.2010
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка правядзе сустрэчу з Прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ, якая будзе знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам. Плануецца, што перагаворы кіраўнікоў дзяржаў пройдуць у вузкім і пашыраным складах. Асноўнай іх тэмай стане развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Прэзідэнты таксама абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня. Акрамя таго, плануецца, што па выніках перагавораў будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў. Прэзідэнт Беларусі ў рамках афіцыйных візітаў наведваў Літву ў 1995 і 2009 гадах. У верасні 2009 года ў ходзе візіту ў Вільнюс кіраўнік беларускай дзяржавы запрасіў Прэзідэнта Літвы наведаць з візітам у адказ нашу краіну. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка правядзе сустрэчу з Прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ, якая будзе знаходзіцца ў Беларусі з рабочым...
|
|