RP: На наступным тыдні Беларусь наведае кіраўнік МЗС Польшчы
26.10.2010 16:59
—
Новости Политики
|
У пачатку лістапада Беларусь плануе наведаць з візітам міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Пра гэта паведамляе
Паводле выдання, Сікорскі плануе сустрэцца з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым, а таксама з прадстаўнікамі неафіцыйнага Саюза палякаў.У пасольстве Польшчы ў Беларусі і ў беларускім МЗС інфармацыю аб магчымым візіце Сікорскага не пацвердзілі, але і не абверглі. «Нічога не магу пракаментаваць. Прыйдзе час — усё даведаецеся», — сказаў *** Нагадаем, Сікорскі наведваў з візітам Беларусь у верасні 2008 года. Тады сустрэча двух міністраў замежных спраў адбылася ў беларускай частцы Белавежскай пушчы. Кіраўнік МЗС Беларусі знаходзіўся з візітам у Польшчы ў лютым гэтага года. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле выдання, Сікорскі плануе сустрэцца з міністрам замежных спраў Беларусі, а таксама з прадстаўнікамі неафіцыйнага Саюза палякаў. |
|