Дзяды-2010: онлайн. 21.by

Дзяды-2010: онлайн

31.10.2010 12:06 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

11:49

Віталь Рымашэўскі, які балатуецца на выбарах ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, прыйшоў на шэсце разам з маленькай дачкой.

Рымашэўскі кажа, што важна помніць пра гэтыя трагічныя падзеі з гісторыі Беларусі, каб не ператварыцца ў манкуртаў.

11:45

Людзі дайшлі да Нацыянальнай бібліятэкі.

Кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч кажа, што для яго ўдзел у Дзядах традыцыйны.

«Я не толькі ўшаноўваюць памяць усіх ахвяраў рэпрэсій, але і з асабістых прычын. У 1938 годзе быў расстраляны мой дзед па кудзелі», — кажа М.Статкевіч.

Сацыял‑дэмакраты Статкевіча возьмуць удзел толькі ў пачатку акцыі, потым яны сыдуць на усходнія могілкі, каб ушанаваць памяць Міхася Ткачова.

Мікалай Статкевіч падзякаваў КХП‑БНФ за штогадовую арганізацыю шэсця, і за дагледжванне мемарыялу ў Курапатах.

11:28

Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў кажа, што для яго гэта «справа гонару ўдзельнічаць у такіх акцыях».

«Неабходна ўшаноўваць усіх ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, што былі здзейснены на тэрыторыі Беларусі. А па‑другое, для мяне прайсціся пад бел‑чырвона‑белым сцягам па вуліцах Менску — заўсёды свята», — зазначыў палітык.

Зараз Рыгор Кастусёў і Аляксей Янукевіч з’язджаюць у Магілёў, каб правесці сустрэчы з актывам, а таксама ўшанаваць ахвяраў рэпрэсій там.

11:25

Удзельнікі акцыі дайшлі да станцыі метро «Маскоўская».

Візуальна людзей на сёлетняй акцыі больш, чым было летась.

Вельмі шмат сцягоў. Прыкладна 60‑70.

Удзельнічаюць у мерапрыемстве Віктар Івашкевіч і Вячаслаў Сіўчык.

11:07

Шэсце пачалося. У ім удзельнічае каля 400 чалавек..

З’явіліся новыя расцяжкі «КХП‑БНФ», «Ушануйма ахвяраў Курапатаў», яшчэ адна «Дзяды».

З’явіліся крыжы, іх каля дзесяці. Крыжы збіваліся ў скверы да парка Чалюскінцаў.

Ёсць сцягі «Маладой Беларусі». Прысутнічае некалькі чалавек з «Гавары праўду», але самога Уладзіміра Някляева няма.

Прыйшоў Мікалай Статкевіч.

Нельга адназначна казаць людзей якога пакалення больш на акцыі. Бо ёсць, як і пенсіянеры, так і моладзь.

Скандзіруюць «Жыве Беларусь!».

10:48

Ля гадзіннікавага заводу сабралася каля 200 чалавек. Вельмі шмат сцягоў. Пераважаюць, натуральна, бел‑чырвона‑белыя. Але ёсць і сцягі «Маладога фронту», БХД, БНФ, «Еўрапейскай Беларусі», гораду Мінску.

З кандыдатаў у прэзідэнты на зборы прысутнічаюць Рыгор Кастусёў і Андрэй Саннікаў. Група «Еўрапейскай Беларусі» ў сініх шаліках групуецца каля свайго лідара.

Традыцыйных крыжоў пакуль не бачна. Людзі ўжо пачынаюць шыхтавацца. Наперадзе расцяжка «Дзяды», а таксама «Малады фронт». Людзям раздаюць павязкі «Дзяды».

Вельмі шмат «ціхароў».

Прысутнічаюць Юрась Беленькі, Аляксей Янукевіч, Артур Фінькевіч, Зміцер Дашкевіч.

Нямнога, але прыехалі людзі і з рэгіёнаў. Прынамсі, з Віцебска і Магілёва.

***

Традыцыйнае жалобнае шэсце ў Курапаты пройдзе ў нядзелю, 31 кастрычніка. Акцыю ладзіць Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ. Мінгарвыканкам дазволіў акцыю.

Збор удзельнікаў шэсця і мітынгу запланаваны на 10:30 на пляцоўцы каля гадзіньнікавага заводу (станцыя метро «Парк Чалюскінцаў»).

Шэсце пачнецца аб 11-й гадзіне і пройдзе праспектам Незалежнасці, вуліцамі Каліноўскага, Сядых, Гамарніка, Мірашнічэнкі.

Пачатак мітынгу ў Курапатах заплянаваны на 14:30.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйная жалобнае шэсце да Курапатаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика