Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дзілму Русеф з выбраннем Прэзідэнтам Бразіліі. 21.by

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дзілму Русеф з выбраннем Прэзідэнтам Бразіліі

04.11.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Дзілму Русеф з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія.

"Упэўнены, што дзякуючы вашай невычэрпнай энергіі і стараннай рабоце на карысць бразільскага народа будуць значна прымножаны дасягненні на шляху палітычнага і эканамічнага развіцця краіны". Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў імкненне Беларусі да поўнамаштабнага дыялога з Бразіліяй, пашырэння міждзяржаўных кантактаў, паглыблення супрацоўніцтва ў сферы эканомікі, навукі, высокіх тэхналогій, культуры.

Прэзідэнт Беларусі накіраваў таксама віншаванне Луісу Інасіу Луле да Сілва ў сувязі з перамогай Дзілмы Русеф, прадстаўніцы Партыі працоўных, у другім туры прэзідэнцкіх выбараў. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў час перагавораў у сакавіку 2010 года былі дасягнуты прынцыповыя дамоўленасці па істотных пытаннях двухбаковых адносін, закладзены трывалы падмурак для іх умацавання і актывізацыі на перспектыву. "Не сумняваюся, што з выбраннем на высокую пасаду вашай прыхільніцы намечаныя сумесныя праекты не толькі будуць прадоўжаны, але і атрымаюць моцны імпульс для ажыццяўлення на карысць грамадзян Беларусі і Бразіліі".

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Дзілму Русеф з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Федэратыўнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика