Мінску — вуліцу Быкава
09.11.2010 16:54
—
Новости Политики
|
Кампанія «Гавары праўду» 9 лістапада правяла акцыю, прысвечаную магчымаму перайменаванню адной са сталічных вуліцаў у вуліцу Быкава. 30 маладых людзей пашытхаваліся ўздоўж вуліцы Ульянаўскай са сцягамі кампаніі «Гавары праўду» і сімвалічнымі шыльдамі з нумарамі дамоў і новай назвай вуліцы. На акцыі прысутнічалі Уладзімір Някляеў, старшыня непрызнаванага ўладамі Саюза пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, паэт Генадзь Бураўкін. Выпадковым мінакам актывісты «Гавары праўду» раздавалі кнігі і дыскі з творамі Быкава. ![]() © Фота Юліі Дарашкевіч ![]() © Фота Юліі Дарашкевіч ![]() © Фота Юліі Дарашкевіч ![]() © Фота Юліі Дарашкевіч ![]() © Фота Юліі Дарашкевіч —Тое, што мы сёння арганізавалі — не палітычная акцыя — гэта наш агульных маральны абавязак. Васіль Быкаў — гонар нашай нацыі — заявіў падчас імправізаванага мітынгу Уладзімір Някляеў. На пытанне ці не баіцца Уладзімір Някляеў, што яго ўдзел у акцыі можа быць расцэнены як фальстарт агітацыйнай кампаніі, паэт яшчэ раз падкрэсліў, што гэтае мерапрыемства мае такое ж дачыненне да яго жадання стаць прэзідэнтам, як ён да палётаў у космас. Пасля акцыі Някляеў адправіўся ў Мінскі гарсавет, каб перадаць лісты 57 дэпутатам. У лістах заклік зрабіць выбар на карысць перайменавання вуліцы і просьба падтрымаць 100 тысяч грамадзянаў, якія ўжо падпісаліся за вуліцу Быкава. У той час пакуль Уладзімір Някляеў перадаваў лісты была затрымана машына з актывістамі «Гавары праўду». Супрацоўнікі ДАІ спрабавалі агледзець машыну, у якой актывісты вывозілі з акцыі шыльды з партрэтамі Быкава. Пасля таго, як кіроўца адмовіўся выходзіць з машыны, на месцы канфлікту з’явіліся супрацоўнікі міліцыі, затым пад’ехаў АМАП. Аднак Уладзімір Някляеў разам з журналістамі пасля наведвання Мінскага гарсавета якраз паспелі падыйсці да затрыманай машыны. Канфлікт з супрацоўнікамі ДАІ вырашыўся за некалькі хвілінаў: абыйшлося без вобшуку машыны, аднак быў складзены пратакол за парушэнне правілаў дарожнага руху. Кіроўца прызнаў сябе вінаватым, падпісаў пратакол і спакойна з’ехаў. - Жадаю вам новага галоўнакамандуючага, - выгукнулі на развітанне актывісты «Гавары праўду». - Дай бог! — пагадзіўся супрацоўнік ДАІ. Падзяліцца навіной:
НШ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кампанія «Гавары праўду» 9 лістапад правяла акцыю, прысвечаную тэарэтычнаму перайменаванню адной са сталічных вуліцаў у вуліцу Быкава. |
|