Аляксандр Лукашэнка прапануе Эміру Кустурыцу супрацоўніцтва з беларускімі кінематаграфістамі
10.11.2010
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся ўчора ў Мінску з кінарэжысёрам Эмірам Кустурыцам, прапанаваў яму супрацоўніцтва з беларускімі кінематаграфістамі, перадае БЕЛТА. "Калі вы захочаце зняць што-небудзь сур'ёзнае, няхай і не звязанае з Беларуссю, то мы палічым за гонар супрацоўніцтва з такім чалавекам, таму што ён не ўмее здымаць дрэнныя фільмы", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі людзям, якія робяць высокае мастацтва, гатовы дапамагаць і падтрымліваць іх. "А калі вы яшчэ і дзясятак нашых маладых кінарэжысёраў чаму-небудзь навучыце — проста будзеце героем нашай краіны", — сказаў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, у Беларусі не хапае "моцных, мужных, мыслячых і вельмі прафесійных кінарэжысёраў". "А хацелася б, каб такія былі", — дадаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што напярэдадні ўважліва азнаёміўся з біяграфіяй Эміра Кустурыцы і ведае, як у вострыя перыяды гісторыі ён пераадольваў розныя перашкоды. "Вельмі рады, што вы югаслаў і ім засталіся. Мяне называюць занадта савецкім, але я ад гэтага не адмаўляюся, — сказаў Прэзідэнт. — Рады, што сустракаюся з такім кінарэжысёрам". Ён асабліва падкрэсліў, што гэта не проста пратакольная, фармальная сустрэча: "Гэта, можна сказаць, сустрэча з маім аднадумцам. Па многіх пытаннях нашы погляды абсалютна падобныя". У сваю чаргу Эмір Кустурыца выказаў сваё разуменне працэсаў, што адбываюцца ў свеце. На яго думку, сёння ў свеце існуе сістэма разбурэння малых дзяржаў, так званая шокавая тэрапія, гэта значыць у краіну прыходзяць буйныя карпарацыі і разбураюць яе. "Тэорыя тых, хто "акупіруе" сёння краіны, заключаецца ў тым, што ў краіну прыносяць рабочыя месцы, але тую выгаду, якую атрымліваюць, карпарацыі забіраюць сабе", — сказаў кінарэжысёр. "Я прыемна ўражаны сённяшняй сустрэчай, — сказаў Эмір Кустурыца, звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкі. — Вы кіруеце краінай такім чынам, каб атрыманая выгада заставалася людзям, краіне. Вы хочаце захаваць незалежнасць. Ведаю, што сёння за гэта трэба плаціць вельмі высокую цану". Ён таксама падкрэсліў сваю павагу да Беларусі як да славянскай дзяржавы, якая да гэтага часу захоўвае незалежнасць. "Бялград разбамбілі не таму, што сербскі народ учыніў злачынства, а таму што Мілошавіч не дазволіў, каб у краіну прыходзілі карпарацыі. Вы адзіная краіна, якая дасягнула поспеху, і вашы тавары знаходзяцца ў вашых руках", — сказаў Эмір Кустурыца.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў учора кінарэжысёру Эміру Кустурыцу адну з галоўных узнагарод кінафестывалю "Лістапад" — спецыяльны прыз кіраўніка дзяржавы "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве". Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўручае гэту ўзнагароду як знак прызнання заслуг рэжысёра перад мастацтвам. Кіраўнік дзяржавы выказаў таксама надзею, што Эмір Кустурыца яшчэ не раз наведае нашу краіну, будзе прысутнічаць і на "Славянскім базары ў Віцебску", і на будучым кінафестывалі "Лістапад", і іншых. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся ўчора ў Мінску з кінарэжысёрам Эмірам Кустурыцам, прапанаваў яму супрацоўніцтва з беларускімі... |
|