«Рух наперад» усё ж зліквідавалі
10.11.2010 13:41
—
Новости Политики
|
Апэляцыйныя калегія Менскага гаспадарчага суду вырашыла адхіліць скаргу на папярэдняе рашэньне зьліквідаваць У межах «Руху наперад» дзейнічае кампанія «Гавары праўду». Лідэр кампаніі Ўладзімер Някляеў — адзін з кандыдатаў на прэзыдэнта. Прадстаўнікі «Руху наперад» патлумачылі рашэньне апэляцыйнай калегіі загадам зьверху і назвалі яго палітычна матываваным. Рашэньне Менскага гаспадарчага суду можна абскардзіць у вышэйшай інстанцыі цягам месяца, але, фактычна, лічыцца, што рашэньне ўступіла ў дзеяньне ад сёньня. Раней Менскі гаспадарчы суд прызнаў несапраўднай дамову арэнды паміж «Рухам наперад» і кампаніяй «Ціна Влаці». На гэтай падставе суд задаволіў пазоў Менгарвыканкаму пра пазбаўленьне «Руху наперад» дзяржаўнай рэгістрацыі. Яшчэ ў траўні адбыліся першыя ператрусы ў супрацоўнікаў кампаніі «Гавары праўду». Быў апячатаны офіс кампаніі, які не адчынены дагэтуль. Трох актывістаў кампаніі, у тым ліку яе лідэра паэта Ўладзімера Някляева, тры дні пратрымалі за кратамі. Шмат у каго з актывістаў міліцыя забрала кампутары, якія дагэтуль не аддалі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўнікі «Гавары праўду» назвалі рашэнне палітычна матываваным.
|
|