Аляксандр ЛУКАШЭНКА: "Ніякай дэвальвацыі мы не плануем"
13.11.2010
—
Новости Политики
|
ААТ "БАТЭ" ў 2015 годзе плануе ў 2 разы павялічыць аб'ём вытворчасці. Аб гэтым далажыў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, які наведаў гэтае прадпрыемства, гендырэктар Анатоль Капскі, паведамляе БЕЛТА. У студзені—кастрычніку гэтага года Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання вырабіў прадукцыі на суму Br172,3 млрд. Паводле вынікаў года гэты паказчык чакаецца на ўзроўні Br238,4 млрд. Прэзідэнт азнаёміўся з арганізацыяй вытворчасці на заводзе, наведаў адзін з цэхаў, дзе яму было даложана аб выніках рэканструкцыі і тэхнічнага пераўзбраення прадпрыемства, аб укараненні сучасных тэхналогій. Дырэктар ААТ "БАТЭ" праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб планах па выпуску новай прадукцыі і прадэманстраваў некаторыя ўзоры. Гаворачы аб павелічэнні вытворчасці запатрабаванай прадукцыі (генератараў), Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што "трэба займаць рынкі і рабіць гэта ўжо сёння". Вядома, трэба вырабляць і новую прадукцыю, дадаў кіраўнік дзяржавы. "Мы гатовыя падтрымаць прадпрыемства, але аддача павінна быць адпаведнай". У Беларусі будзе прадоўжана падтрымка і развіццё сістэмы прафтэхадукацыі, заявіў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да жыхароў Барысава. Прэзідэнт лічыць вельмі вялікім дасягненнем, што ў Беларусі захавалі сістэму прафесійна-тэхнічнай адукацыі. "Сёння самая вялікая праблема — няма каму працаваць, няма спецыялістаў. Таму тое, што мы гэта захавалі, — вельмі вялікае наша дасягненне", — сказаў ён. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, да яго звяртаюцца яго калегі з постсавецкіх дзяржаў з просьбай падрыхтаваць людзей па рабочых спецыяльнасцях, паколькі ў іх сістэма ПТВ развалілася. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі вялікі попыт на спецыялістаў рабочых прафесій, і яны ў краіне будуць патрэбны заўсёды. У якасці прыкладу ён прывёў ААТ "БАТЭ", якое наведваў, і адзначыў, што працуючых тут спецыялістаў замяніць не так проста, чалавек "з вуліцы" на такім абсталяванні працаваць не зможа. Прэзідэнт успомніў, што ў свой час, калі ставілася пытанне аб тым, што не варта павялічваць колькасць студэнтаў ВНУ, ён на такое рашэнне не пайшоў. "І сёння не шкадую. Гэта справа кожнага чалавека: атрымаўшы адукацыю, як ёю распарадзіцца". Футбольны стадыён у Барысаве плануецца пабудаваць да канца 2012 года. Аб гэтым было даложана Прэзідэнту Беларусі ў час наведвання ім месца будаўніцтва стадыёна. Неабходнасць будаўніцтва новага стадыёна ўзнікла ў сувязі з тым, што футбольны клуб БАТЭ, створаны на базе Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання, стаў паспяхова выступаць на сусветным узроўні. БАТЭ стаў першым беларускім клубам, які згуляў у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў. У 2009 годзе барысаўскі клуб прабіўся ў групавы турнір Лігі Еўропы. Не горш каманда выступае і ў гэтым сезоне. Аднак усе дамашнія матчы асноўны склад БАТЭ праводзіць на Барысаўскім гарадскім стадыёне, дзе немагчыма прымаць матчы групавых турніраў Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Эскізны праект новага стадыёна распрацавала славенская фірма. Яго ўмяшчальнасць складзе каля 13 тыс. чалавек. Ацэньваецца будаўніцтва новага спартыўнага аб'екта ў 20 млн. еўра. Як расказаў кіраўніку дзяржавы прадстаўнік славенскай фірмы, архітэктурная канцэпцыя стадыёна ўнікальная: іншага такога няма не толькі ў Еўропе, але і ў свеце. Тут будзе выкарыстана натуральнае пакрыццё з падагрэвам. Паводле слоў спецыялістаў, "каб гуляць у еўрапейскі футбол, неабходна натуральнае поле". Прэзідэнт Беларусі разам з галоўным трэнерам каманды Віктарам Ганчарэнкам, футбалістамі Дзмітрыем Ліхтаровічам і Аляксандрам Юрэвічам, а таксама навучэнцам Аляксандрам Паўлаўцом заклаў капсулы з пасланнем будучым пакаленням у фундамент будучай футбольнай арэны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ААТ "БАТЭ" ў 2015 годзе плануе ў 2 разы павялічыць аб'ём вытворчасці. Аб гэтым далажыў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, які наведаў гэтае... |
|