Фюле і Мартынаў дамовіліся наконт візавых перамоваў
15.11.2010 14:52
—
Новости Политики
|
«Мы імкнемся да развіцця грамадзянскай супольнасці і хочам шчыльнейшых адносін з беларускім грамадствам. Менавіта таму Еўракамісія і вырашыла пачаць перамовы зь Беларуссю аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Пасля таго як гэтае пытанне будзе разгледжанае, беларусы змогуць ездзіць у краіны Еўрасаюза прасцей і танней», — дадаў Фюле.Перад сустрэчай з Мартынавым Фюле заявіў, што спрашчэнне візавага рэжыму не будзе звязвацца або абумоўлівацца палітычнымі пытаннямі. Штэфан Фюле таксама паведаміў, што падчас размовы з Мартынавым сказаў, што ЕС чакае ад Беларусі правядзегня прэзідэнцкіх выбараў у адпаведнасці са стандартамі БДІПЧ. «Гэта дазволіць паглыбіць дачыненні паміж ЕС і Беларусьсю», — адзначыў еўракамісар. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Пасля таго як гэтае пытанне будзе разгледжанае, беларусы змогуць ездзіць у краіны Еўрасаюза прасцей і танней», — сказаў Фюле. |
|