Швейцарыя збіраецца адкрыць у Беларусі пасольства
24.11.2010 10:52
—
Новости Политики
|
Швейцарыя разгледзіць магчымасць адкрыцця свайго пасольства ў Беларусі, паведаміў БелаПАН кіраўнік аддзялення пасольства Швейцарыі ў Мінску П’ер Хельг. «Я знаходжуся ў Беларусі для таго, каб ацаніць форму дыпламатычнага прадстаўніцтва, якое мы маглі б мець тут, тып дыпламатычнага прадстаўніцтва, — сказаў Хельг. — У нас ужо ёсць дыпламатычныя адносіны, але які тып прадстаўніцтва мы павінны мець на месцы?» Хельг паведаміў, што ў Беларусі ён правядзе каля двух месяцаў, будучы ў «цесным кантакце» з беларускім урадам, «каб паспрабаваць сабраць столькі інфармацыі, колькі магчыма, пра гэтую цікавую і вельмі перспектыўную краіну». Канчатковае рашэнне аб форме дыпламатычнага прадстаўніцтва прыме парламент Швейцарыі. «Мы перажылі фінансавы крызіс. Ці час адкрываць пасольства зараз? Усё гэта з’яўляецца прадметам абмеркавання», — зазначыў Хельг. Паводле слоў дыпламата, у Беларусі жывуць каля дзясятка швейцарцаў, у той час як у Швейцарыі знаходзяцца 760 беларусаў. Прыём заяў на выдачу кароткатэрміновых віз у Швейцарыю для грамадзян Беларусі ажыццяўляе пасольства Венгрыі ў Мінску, у той час як заявы на выдачу доўгатэрміновых віз прымае пасольства Швейцарыі ў Маскве. 23 лістапада П’ер Хельг узяў удзел у святкаванні Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Швейцарыя разгледзіць магчымасць адкрыцця свайго пасольства ў Беларусі, паведаміў БелаПАН кіраўнік аддзялення пасольства Швейцарыі ў Мінску П’ер Хельг. ...
|
|