Расія распачала байкот Лукашэнкі. Мінск: «Гэта слабасць». 21.by

Расія распачала байкот Лукашэнкі. Мінск: «Гэта слабасць»

24.11.2010 12:17 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускаму кіраўніцтву вядома аб уведзенай забароне некаторым расійскім міністрам і губернатарам кантактаваць з беларускімі калегамі і іншымі чыноўнікамі, паведамляе «Інтэрфакс — Захад» са спасылкай на крыніцу ў найбліжэйшым акружэнні Аляксандра Лукашэнкі, якая пажадала застацца неназванай.

«Мы ў курсе таго, што прэзідэнт Расіі забараніў кантакты вядучых расійскіх міністраў і губернатараў з прадстаўнікамі беларускай краіны», — сказаў суразмоўца.

«Забарона на кантакты з «малодшым саюзнікам» з’яўляецца відавочнай прыкметай слабасці кіраўніцтва Расіі, — перакананы суразмоўца. — Гэта нагадвае старыя добрыя савецкія часы, калі любая станоўчая інфармацыя з Захаду глушылася, кантакты з заходнікамі абмяжоўваліся, а па тэлебачанні ішла адкрытая палітычная чарнуха. Усе ведаюць, чым гэта скончылася. Сітуацыя сёння паўтараецца рыхтык і выклікае ў нас асацыяцыі з крыўдай дзіцяці ў пясочніцы».

«Сустрэча Сяргея Лаўрова з прэзідэнтам Беларусі не магла адбыцца, паколькі кіраўнік МЗС РФ меў дакладныя ўказанні па гэтым пытанні з боку прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева», — паведамілі ў Крамлі ўчора.

Сяргей Лаўроў увечары ў панядзелак прыбыў у Мінск для ўдзелу ў супольным пасяджэнні калегій МЗС Расіі і Беларусі.


Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай; інф. БелТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крыніца ў прэзідэнтуры: «Забарона на кантакты з «малодшым саюзнікам» з’яўляецца відавочнай прыкметай слабасці кіраўніцтва Расіі».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика