Сюжэт РТР: Беларускія ўлады будуць забіваць журналістаў пад прыкрыццём экспертаў АБСЕ
29.11.2010 12:30
—
Новости Политики
|
Сюжэт тэлеканала РТР у «Вестях недели» пра Беларусь цэнзура зноў выразала з эфіру. Прыводзім стэнаграму і відэа сюжэту: Цалкам іншая атмасфера, якая, зрэшты, шмат у чым вызначаецца перадвыбарнай кампаніяй, складаецца цяпер у адносінах паміж Масквой і Мінскам. Аляксандр Лукашэнка на гэтым тыдні зноў зрабіў шэраг выпадаў у адрас Расіі. Дзмітрый Мядзведзеў у сваім твітэры на пытанне беларускага карыстальніка аб выбарах кіраўніка Беларусі напісаў: «Да вашых выбарах стаўлюся максімальна паважліва. А пра вашага прэзідэнта я ўжо ўсё сказаў». Між тым у Мінску на гэтым тыдні адбыўся мітынг апазіцыі, які ўлады, насуперак звычаю, не сталі разганяць. Цэнтр Мінска. Крыху менш за месяц да выбараў прэзідэнта. Зверху з вялікага манітора над галовамі прысутных гучыць грозны голас чалавека ў пракурорскай форме. Намеснік начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем правоў і свабодаў грамадзян абяцае сурова пакараць арганізатараў гэтай акцыі, а ў натоўпе то тут то там узнікаюць супрацоўнікі спецслужбаў. Яны здымаюць на відэакамеры тых, хто прыйшоў. Суадносіны з’яўлення ў эфіры з Аляксандрам Лукашэнкам — 20 да аднаго не на карысць апазіцыі. «Што тут казаць, калі за 2010 год толькі бульба падаражэла ў паўтара разу», — канстатуе Рыгор Кастусёў, намеснік старшыні Партыі БНФ, кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адносіны з Расіяй — перадвыбарчы канёк кандыдата Лукашэнкі. Найбліжэйшы сусед цяпер — вораг нумар адзін. Гэтым разам прэзідэнт незадаволены цэнамі на расійскую зброю. «Гэта не падыход, калі нам прапаноўваюць купляць узбраенне самім і яшчэ па рынкавых цэнах. На гэтым напрамку Расія зацікаўленая, каб наша армія была ў парадку, таму трэба дапамагаць», — сцвярджае Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. «Увесь час Аляксандр Лукашэнка займаўся тым, што прасіў і браў у Расіі грошы. Ён, уласна, больш нічога не рабіў, толькі дурыў Расію: «Дайце грошы, дайце грошы», — тлумачыць Уладзімір Някляеў, кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, лідар грамадскай кампаніі «Гавары праўду!». Цяпер Лукашэнка чакае дапамогі ад Захаду. Візіт міністраў замежных справаў Польшчы і Германіі ў Мінск. Міністры не хаваюць: гаворка ішла пра блізкія выбары. «У Беларусі цяпер ёсць унікальны шанец. Калі выбары, пра якія мы гаварылі на нашай сустрэчы, будуць справядлівымі, то Беларусь зможа карыстацца ўсімі перавагамі ва ўзаемаадносінах не толькі з Польшчай, але і ўсёй Еўропай», — мяркуе Радаслаў Сікорскі, міністр замежных справаў Польшчы. Тры мільярды еўра ў наступныя тры гады паабяцалі Беларусі ў выпадку, калі перадвыбарная гульня будзе весціся па правілах. Але апазіцыя называе перадвыбарную кампанію ілюзіяй, а дазволеныя мітынгі і тэлеэфір — шырмай, створанай толькі для атрымання еўрапейскіх грошай. «Галоўная задача рэжыму з тых часоў — фальсіфікацыя выбараў. Назіральнікаў не дапускаюць да падліку галасоў. Ні адзін рэферэндум і ні адны выбары не прызнаныя Еўропай», — канстатуе Андрэй Саннікаў, кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». На гэтым тыдні Лукашэнка размаўляў з карэспандэнтам французскай «Фігаро». «Адзінае, што я хачу: каб Еўропа ў тым ліку ведала, што Лукашэнку абраў народ», — кажа Аляксандр Лукашэнка. Круты разварот ад Расіі ў бок Еўрасаюза не мог застацца незаўважаным. Як быццам сігнал «мы цэнім вашы старанні» — пацверджанне экспертамі АБСЕ афіцыйнай версіі гібелі заснавальніка апазіцыйнага сайта «Хартыя’97» Алега Бябеніна. У верасні Бябенін быў знойдзены павешаным у сябе на лецішчы пад Мінскам. Не асабліва ўдаючыся ў падрабязнасці, спецыялісты з Нарвегіі і Швецыі згаджаюцца з меркаваннем следства — шараговае самагубства. Калегі і знаёмыя Бябеніна называюць гэта часткай вялікай палітычнай гульні. «Гэтыя людзі знаходзіліся ў Беларусі толькі тры дні, і яны самі пацвярджаюць, што не праводзілі расследавання, а рабілі высновы толькі на падставе дакументаў, прадстаўленых лукашэнскаўскай пракуратурай і міліцыяй», — кажа Зміцер Бандарэнка, кіраўнік перадвыбарчага штаба кандыдата на пасаду прэзідэнта рэспублікі Беларусь. «Сёння беларускія ўлады разумеюць, што могуць спакойна забіваць журналістаў. А эксперты з АБСЕ будуць заплюшчваць вочы», — абураецца Наталля Радзіна, рэдактарка Усё ў тым жа інтэрв’ю французскаму журналісту Аляксандр Лукашэнка робіць важную заяву. За спінай апазіцыі ён разгледзеў руку Расіі. «Наша так званая апазіцыя дзейнічае з пазіцыі «чым горш, тым лепш». Някляеў, Саннікаў — гэта тыя людзі, якія фінансуюцца Расіяй», — мяркуе Аляксандр Лукашэнка. Апазіцыя адрэагавала хутка. На прэзідэнта паабяцалі падаць у суд за паклёп. «У Лукашэнкі цяпер сувязь з Масквой з’яўляецца адмоўным элементам. Ён хацеў пакрыўдзіць мяне, калі я сказаў, што Масква мяняе сваю пазіцыю, што Масква вельмі патрэбная, што Лукашэнка не партнёр для Расіі. Ну, тое, што ён хлусіць — гэта мы ўсе ведаем», — кажа Андрэй Саннікаў, кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». На наступным тыдні ў Беларусі пачынаюцца перадвыбарчыя тэледэбаты. Дзейны і, як упэўненыя ўсе без выключэння, будучы прэзідэнт Беларусі дэманструе выбаршчыкам сваю фізічную форму імправізаваным выхадам на корт супраць першай ракеткі планеты Каралін Вазняцкі і найлепшай беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранкі. Ад удзелу ў тэлевізійным паядынку з палітычнымі апанентамі Аляксандр Лукашэнка адмовіўся. Падзяліцца навіной:
Дзмітрый Мельнікаў, vesti7.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі цэнзура зноў выразала гэты сюжэт з эфіру.
|
|