Прапанова апазіцыі па кругласутачным назіранні не прайшла. 21.by

Прапанова апазіцыі па кругласутачным назіранні не прайшла

30.11.2010 13:55 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На паседжанні ЦВК выступіў лідар кампаніі «За свабодныя выбары» Сяргей Калякін. Ён адзначыў пэўную ліберальнасць гэтых выбараў, але не сумняецца ў будучых фальсіфікацыях.

Ад імя апазіцыйных кандыдатаў ён унёс пытанне па ахове скрыняў для датэрміновага галасавання. На думку, Калякіна менавіта з імі бываюць найчасцейшыя парушэнні і фальсіфікацыі.

Калякін прапанаваў даць магчымасць назіральнікам кругласутачна знаходзіцца на ўчастку для галасавання. А вось наяўнасць міліцыянера зусім не прадугледжваецца выбарчым правам.

Па словах Калякіна, практыка кругласутачнага назірання існавала ў Сербіі і іншых краінах былой Югаславіі.

«Калі падтрымка дзейснага прэзідэнта 90%, то дазвольце нам у гэтым пераканацца. Чаму вы стаіце спінай, каб не дапусціць гэтага. Бо тады дзейсны прэзідэнт не можа выйграць», — нават Павел Севярынец заапладзіраваў гэтай прамове Калякіна.

Намеснік міністра унутраных справаў «таварыш» Яўген Палудзень кажа, што ахова ўчасткаў здзяйсняецца супрацоўнікамі МУС. Палудзень запэўніў, што ахова адбываецца дастаткова добра.

Палудзень пацвердзіў, што сябры камісій могуць правяраць уначы працу міліцыянераў. Тым не менш, ён ніякіх здарэнняў па ўкіду галасоў не ведае.

У ЦВК лічаць, што назіранне можа адбывацца толькі ў той час, калі адбываецца галасаванне. І дадатковы кантроль не патрэбны.

Лідзія Ярмошына кажа, што міліцыя абсалютна не зацікаўлены бок, таму надзейны.

У выніку прапанова апазіцыйных кандыдатаў была адхіленая.

Падзяліцца навіной: 
Зміцер Панкавец

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А прамова Калякіна сарвала апладысменты Севярынца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика