Падзея выклікае інтарэс
02.12.2010
—
Новости Политики
|
Каля тысячы міжнародных назіральнікаў прыедуць на выбары Прэзідэнта Беларусі. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.
У назіранні, у прыватнасці, будзе прымаць удзел місія Арганізацыі па бяспецыі і супрацоўніцтве ў Еўропе, і 40 доўгатэрміновых назіральнікаў ад яе ўжо працуюць у Беларусі. Плануецца, што напярэдадні выбараў гэтая арганізацыя дашле яшчэ каля 400 кароткатэрміновых назіральнікаў. Прыблізна такая ж колькасць назіральнікаў, а магчыма і большая, чакаецца ад Выканкама Садружнасці незалежных дзяржаў. Міжнародным назіральнікам ужо выдадзена 195 пасведчанняў. Але гэта не азначае, што ўсе яны цяпер у Беларусі, адзначыла Лідзія Ярмошына. Напрыклад, пасведчанне выпісана і Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Паўлу Барадзіну, але прыедзе ён у Беларусь перад самымі выбарамі. Чакаюцца таксама незалежныя назіральнікі з-за мяжы – прадстаўнікі цэнтральных выбарчых камісій краін СНД, а таксама Грузіі, Літвы і Латвіі. Акрамя таго, Міністэрства замежных спраў Беларусі мае намер запрасіць шэраг аўтарытэтных палітыкаў з іншых дзяржаў, якія будуць працаваць па-за якімі-небудзь місіямі. Што датычыць нацыянальных назіральнікаў, то іх акрэдытавана ўжо звыш 5 тысяч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля тысячы міжнародных назіральнікаў прыедуць на выбары Прэзідэнта Беларусі. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні... |
|