Някляеў пайшоў дарогай Міхалевіча
02.12.2010 11:40
—
Новости Политики
|
Лідар «Гавары праўду!» апублікаваў праграму ў выглядзе адказаў на пытанні Сёння кандыдату ў прэзідэнты Уладзіміру Някляеву няспынна задаюць пытанні пра сутнасць яго праграмы. Што ён можа прапанаваць выбаршчыкам? Калі перамены, дык у якіх сферах? Як збіраецца рэфармаваць краіну, у чым сутнасць мадэрнізацыі грамадства, што забяспечыць упэўненасць беларусаў у заўтрашнім дні? — Сутнасць маёй праграмы простая: Беларусь павінна годна жыць. Што гэта значыць? На працягу апошніх дзясяцігоддзяў наш народ намагаўся выжыць. А трэба не выжываць — даўно прыйшоў час жыць. Прычым, годна. Па еўрапейскіх стандартах ХХІ ст. У мяне ёсць цалкам выразны план, як дагнаць час.Кампенсаваць страчанае. З падрабязнасцямі можаце пазнаёміцца на сайце: www.nеklіаеv.оrg Краіну заспакоілі песняй аб «стабільнасці». А патрэбна — дынаміка — Калі кажуць пра будучыню Беларусі, найчасцей аперуюць паняццямі, актуальнымі для ХХ і нават для ХІХ стагоддзяў. — Што вы маеце на ўвазе? — Напрыклад, паўтараюць: адукацыя павінна быць бясплатнай… Так. Але галоўнае не форма, а сутнасць. За бясплатную адукацыю змагаліся і ў ХІХ стагоддзі! Зараз на першы план выходзіць іншае — інтэрнацыяналізацыя адукацыі, уваходжанне ў сусветную адукацыйную прастору. Разумееце, Беларусь павінна ўлівацца ў сучаснасць, а яна панура цягнецца ў хвасце часу, разграбаючы паўсядзённыя праблемы. — Тым не менш, крызіс перажылі. Чаму тады вы не хочаце сказаць «дзякуй» архітэктару стабільнасці, Аляксандру Рыгоравічу? — А хто вам сказаў, што горшае засталося ззаду? Беларускае тэлебачанне? Сам Лукашэнка? Чаму ён тады зноў просіць грошы — гэтым разам у Еўропы? Улада пераможна трубіць, што крызіс скончыўся. Але гіганцкая колькасць знешніх пазык (сёння доўг складае 25 мільярдаў долараў — і дзяржпрапаганда пра тое нісведчыць пра іншае. А праз год, у Беларускі, лукашэнкаўскі «цуд» часова мацаваўся толькі знешнімі пазыкамі. Зараз народу падаюць як заслугу ўлады тое, што пасля выбараў можна атрымаць яшчэ 3 мільярды ад Еўразвязу. Але трэба разумець: гэтыя грошы — не падарунак, яны лягуць цяжкім грузам на плечы звычайных беларусаў. Прыйдзецца вяртаць даўгі! — Народ і ўдзень, і ноччу пераконваюць, што адзіны выхад з сітуацыі, якая склалася — узяць краіну ў ручное кіраванне, і чые менавіта рукі — зразумела… Ну так, Лукашэнка націскае на ўсе кнопкі сам. Ён набраў крэдытаў і размеркаваў сродкі па ўласным меркаванні. Пазатыкаў дзіркі. Але машына наперад не ідзе, мы ў каляіне. «Стрэлачнікі», магу ўпэўніць, будуць знойдзеныя — толькі якая карысць? Хіба не ясна: калі не памяняць эканамічную сістэму, мы будзем і надалей уцягвацца ў пазыковую кабалу.Нам пастаянна паўтараюць, што наша эканоміка адкрытая: яна арыентаваная на экспарт. Але як быць з тым, што дэфіцыт знешнегандлёвага балансу складае амаль 6 мільярдаў долараў? Значыць, беларуская эканоміка імпартазалежная. Вышэйшае кіраўніцтва павінна разумець: рубель, долар, еўра вокрыкам не прымусіш працаваць так, як хочацца. І загаворамі не падымеш прадукцыйнасць працы. Бо ёсць эканамічныя законы, якія нельга ігнараваць. Прыбраць татальную залежнасць ад адной толькі персоны — Супрацьстаяць горшаму можа толькі моцная дзяржава, выбудаваць якую абяцае ваша праграма… — У чым галоўная слабіна нашай дзяржавы? У тым, што ўся ўлада і кіраваннеВертыкаль не ўмее працаваць без загадаў прэзідэнта, крыкаў, разгонаў. У выніку, сёння галоўнай пагрозай для нацыянальнай бяспекі стаў менавіта прэзідэнт, які замкнуў на сабе ўсю сістэму. Наша галоўная задача — зрабіць так, каб дзяржава не залежыла выключна ад адной асобы. Так, Някляеў збіраецца стаць прэзідэнтам, але зусім не збіраецца манапалізаваць усе рычагі кіравання. Нам трэба будзе аднавіць ролю парламента, выбарнасць мясцовай улады, і, канешне, незалежны суд.Нам патрэбны парламент, які ўсведамляе сваю адказную місію і рэальна ўдзельнічае ў прыняцці рашэнняў. — Тады, па логіцы, у выпадку перамогі на выбарах вы павінны правесці датэрміновую парламенцкую кампанію па новых дэмакратычных правілах? — Так, мы абавязкова гэта зробім. Грошы ляжаць у панчохах, таму што людзі баяцца: абкрадуць — А ў чым сутнасць вашых эканамічных рэформаў? — Эканоміка будзе грунтавацца на трох «кітах»: бізнэс, інвестыцыі, прыватызацыя. У нас 250 тысяч прадпрымальнікаў, і яшчэ чвэрць насельніцтва хацела б адкрыць сваю справу. На думку экспертаў, трэба, як мінімум, 12–13 тысяч долараў, зусім не недасягальная сума для актыўнай часткі грамадзян. Але толькі нязначная колькасць людзей рашаецца на гэта Вось і не зарабляюцца грошы, не плацяцца падаткі, шмат губляе бюджэт. Ланцужок відавочны. Неабходна скараціць колькасць кантралюючых органаў і ўкараніць простыя зразумелыя ўмовы вядзення бізнэсу. Праз паляпшэнне сітуацыі ў прадпрымальніцкай сферы мы пачнем уплываць на іншыя галіны эканомікі. — Якая з іх асабіста для вас галоўная? — Пачнем праграму «Народнае жыллё», і гэта зусім не папулізм, як некалі ў Лукашэнкі. Закладзем сродкі для развіцця будаўнічай галіны, банкаўскага сектара, каб у людзей з’явілася рэальная магчымасць браць ільготныя крэдыты. Трэба разумець: цяпер у кошце жылля вялікую долю складаюць карупцыйны і адміністрацыйны складнікі. Бо вы, груба кажучы, плаціце не толькі за цэглу, цэмент і працу будаўнікоў, але яшчэ і за вялізны апарат кадраў, які ўтрымлівае дзяржава.Важным аспектам з’яўляецца жыллёвае будаўніцтва менавіта ў невялікіх гарадах. Нам трэба ўладкоўваць правінцыю. Гэтаму, дарэчы, дапаможа і рэформа мясцовай улады. — Вы казалі пра прыватызацыю як пра адзін з асноўных «кітоў» эканамічнай праграмы Някляева. Чым яна адрозніваецца ад існуючай практыкі? — Зараз прыватызацыя разглядаецца як сродак для латання дзірак у бюджэце. Нешта прадалі — і зараз жа праелі. Дый прадаюць негалосна, ледзь не таемна: усюды покрывы таямніцы, сакрэтныя, кулуарныя здзелкі, неабавязковасць. І як вынік — «адкаты», крадзяжы, карупцыя. Мы перапынім такую практыку раз і назаўжды: сумленнымі агульнымі правіламі, адкрытасцю перамоў. Што да інвестыцыйных праектаў, тут таксама будуць выразныя празрыстыя ўмовы. Без іх не прыцягнуць замежныя карпарацыі для мадэрнізацыі прадпрыемстваў. Трэба адмовіцца ад паказушных новабудоўляў і лядовых палацаў — Людзям важная не толькі добрая праца. Не менш актуальным застаецца і «разруліванне» сацыяльнай сферы… Як гэта будзе адбывацца пры Някляеве? — Цяпер улада дэкларуе, што Беларусь — сацыяльная дзяржава. Тады заўважу: яна працуе дрэнна. У нас ліквідавалі вельмі важныя для многіх людзей ільготы. У нас значна менш, чым у суседзяў, дапамагаюць пры нараджэнні дзяцей. У нас дэкларуецца адрасная сацыяльная дапамога, але яе, нават такую сціплую, атрымлівае мізэрная колькасць людзей… Якой будзе рэформа тут? Першае — падняць мінімальную заработную плату і фактычна зраўняць яе з пражытковым мінімумам, зрабіць сапраўды прыдатнай для жыцця. І трэці важны момант — стымуляванне нараджальнасці. Сёння гэта праблема выжывання, і наогул краіны і этнасу беларускага. Адсюль наша ідэя мацярынскага (сямейнага) капіталу. З яго дапамогай — па разліках, гэта парадку 25 тысяч долараў за другога і наступных нованароджаных— ствараюцца — Банальнае пытанне: адкуль грошы на справядлівасць, Уладзімір Пракопавіч? — Будзем рупліва гаспадарыць. Інтэнсіўна развіваць сельскую гаспадарку, малы і сярэдні бізнес, мадэрнізаваць вядучыя прадпрыемствы. Ясная справа, трэба адмовіцца ад паказушных праектаў, розных І культура, і гісторыя патрабуюць павагі. Яна — будзе! — Ну, а пад якімі сцягамі павядзеце краіну ў будучыню? — Павага да сваёй гістарычнай памяці і сімвалаў не падлягае ніякаму сумневу. Калі мы кажам: гістарычным гербам Беларусі з’яўляецца «Пагоня», а гістарычным сцягам — Ні пры якіх абставінах! Але калі ў свой час за змену сімвалаў прагаласавалі на рэферэндуме, то і рашэнне аб вяртанні трэба, мабыць, прымаць такім жа чынам. Што тычыцца мовы, то мая пазіцыя такая: не трэба забараняць людзям гаварыцьНацыянальная культура — гэта жывы арганізм. Гаворка не толькі аб традыцыйных «вышыванках», але і пра сучасных мастакоў, беларускую Нельга дзяліць мастакоў, музыкаў, літаратараў на правільных і няправільных. Нельга нашу культуру зводзіць да ўзроўню паказушнага «Славянскага базару».Хоць, вядома, фэст у Віцебску ніхто не збіраецца адмяняць. Але ж паветрам абнаўлення павінна стаць не кірмашовая культура, а тая, якая жыве і дыхае на гарадскіх вуліцах, на непадцэнзурных выставах, канцэртах. І адначасова павінны быць запатрабаваныя народныя ансамблі, мастацкая самадзейнасць. Людзям трэба даць прастору. Я веру: будзе на тое воля і выбар народа — займеем новае дыханне. Зажывем годна. Падзяліцца навіной:
Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідар «Гавары праўду!» апублікаваў праграму ў выглядзе адказаў на пытанні |
|