Беларусь і Ватыкан прадаўжаюць работу над двухбаковым пагадненнем
03.12.2010
—
Новости Политики
|
Аб гэтым паведаміў дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал Тарчызіа Бертонэ на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. "Мы з вялікай увагай глядзім, як беларуская дзяржава займаецца пытаннямі рэлігіі, пытаннямі каталіцкай рэлігіі, — сказаў Тарчызіа Бертонэ. — Можна сказаць, ключавым момантам таго, што паміж нашымі краінамі склаліся даверныя адносіны, з'яўляецца пагадненне, над якім мы цяпер працуем". У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што напярэдадні сустрэчы ён пацікавіўся вырашэннем тых праблем, якія бакі ў свой час выявілі, акрэсліўшы напрамкі іх вырашэння. "У нас, быццам бы, няма прынцыповых рознагалоссяў, цяжкасцяў, складанасцяў. Акрэсленыя намі праблемы паспяхова вырашаюцца", — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. "Але тым не менш, магчыма, ёсць праблемы, прэтэнзіі да нас па акрэсленых раней тэмах? Мы гатовы ў тэрміновым парадку іх разглядаць". Аляксандр Лукашэнка таксама падарыў Тарчызіа Бертонэ выдадзеную ў Беларусі Біблію. "Ведаем, што ў кардынала Бертонэ сёння двайное свята: дзень нараджэння і 50-годдзе пасвячэння ў сан. Таму мы спецыяльна прывезлі вам Біблію". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведаміў дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал Тарчызіа Бертонэ на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. |
|