Някляеў: «Упершыню нашымі саюзнікамі ёсць не толькі Еўрасаюз і Амерыка, але і Расія»
03.12.2010 20:14
—
Новости Политики
|
Уладзімір Някляеў быў апошнім кандыдатам, які выступіў са сваім тэлезваротам. У сваім цэльным, добра прадуманым выступе ён пазіцыянаваў сябе як апазіцыйнага кандыдата нумар 1, абяцаў паляпшэнне ўзроўню жыцця і нармалізацыю адносін з ЕС і Расіяй. Прыкладна чацвёртую частку свайго выступу ён прысвяціў закліку да выхаду на Плошчу. Свой выступ Някляеў пачаў з расказу пра свае сустрэчы ў рэгіёнах. Заклікаў да роўных умоваў для ўсіх кандыдатаў. Заявіў, што лукашэнкаўская прапаганда пляжыць усіх незалежных кандыдатаў. І што Лукашэнка заслугоўваў зняцця з выбараў, але «хто ж здыме». Ён абвінаваціў Лукашэнку ў няправільным правядзенні прыватызацыі. Някляеў заявіў, што Лукашэнка абыходзіцца грамадзянам у 400 млн даляраў у год.Наконт падняцця зарплаты да 500 даляраў, Някляеў сказаў, што Лукашэнка рашыў падкупіць выбарцаў. Някляеў сцвярджае, што такога ўзроўню зарплаты ў рэальнасці не дасягнулі, што яны толькі на паперы. «Так і ўсе нашы поспехі — яны на паперы». Калі Лукашэнка добры гаспадар, чаму мы тады ў даўгах як у шаўках і маем 25 мільярдаў доўгу? «У Беларусі добрым гаспадаром лічыўся той, хто на свае грошы будаваўся». «Каб не згарэла наша беларуская хата, трэба памяняць гаспадара. Надта ж ён печ сварак распаліў» з суседзямі.Някляеў заклікаў не адварочвацца ад Расіі. Але пры гэтым ён прызнаў, што новыя тэхналогіі Беларусі трэ будзе атрымліваць ад Еўрасаюза. Але «Еўрасаюз абяцае іх не дыктатару». «Вызваляючы Беларусь ад дыктатуры, мы вызваляем ад дыктатуры ўсю Еўропу, ад Альп да Урала. Таму — усе на выбары, і галасуйце за лепшую будучыню». Ён згадаў пра свае міжнародныя сустрэчы на высокім узроўні. А пасля расказаў пра вобшук сваіх дзвюх давераных асобаў на вакзале. Назваў гэта палітычным заказам. «Пры гэтай уладзе заўжды так: спачатку скажуць, што шукаць, а пасля тое знаходзяць. Толькі зніклых не могуць знайсці. Твораць, што хочуць». Ён запэўніў, што хоча, каб у краіне дакладна выконваліся законы, каб грамадзяне мелі права выбару. Ён сказаў, што Лукашэнка хоча пазбавіць выбару не толькі грамадзян Беларусі, але і Еўропу і Расію — каб тыя былі вымушаны кантактаваць з дыктатарам, каб у Беларусі не было іншых партнёраў для размовы. «Упершыню нашымі саюзнікамі ёсць не толькі Еўрасаюз і Амерыка, але і Расія. Дык давайце скарыстаем гэты шанец».«Прыстойнасць, здаровы сэнс, павага да людзей» — такія свае прынцыпы дэклараваў Някляеў і паабяцаў быць ім верны. Пасля гэтага ён коратка пералічыў свае асноўныя перадвыбарчыя абяцанні. Вось яны. Пенсія не павінна быць меншай за 70% ад сярэдняй зарплаты. Ён паабяцаў дабіцца зніжэння сярэдняга кошту жытла. А таксама паабяцаў вярнуць ільготы. Дыктатура сама нам перамогу не аддасць, заявіў ён. Ён яшчэ раз двойчы заклікаў, каб не хадзілі на датэрміновае галасаванне і каб, а Ён кажа, што пад ціскам Еўрасаюза нам дазволілі Плошча будзе мірнай, але складанай, сказаў ён. Ён прапанаваў міліцыі разам абараніць Плошчу ад брутальнасці. «Створаныя намі дружыны гатовыя супрацоўнічаць, каб не было правакацый». Ён папрасіў на Плошчы не паддавацца на заклікі выпадковых людзей, а слухаць «толькі тых, хто на Плошчу клікаў» і ўдакладніў: «слухаць мяне, Уладзіміра Някляева». Ён параўнаў нашу Плошчу з чэшскай 20 гадоў таму. Задача чэхаў была нашмат складанейшая, мяркуе ён, чым наша. Ён працытаваў Гаўла: «Ніколі не ведаеш, дзе і калі ўпадзе сняжынка, якая выкліча лавіну».«Нам засталося зусім мала: прыйсці і застацца на Плошчы разам». Свой выступ ён ізноў скончыў вершам: «Я прыйшоў, каб вы перамаглі». «А вечар гэты добры і жыццё наша будзе добрае», — сказаў ён на развітанне. * * * Відэа звароту — на сайце неўзабаве. Падзяліцца навіной:
Мікола Бугай Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сваім цэльным, добра прадуманым выступе ён пазіцыянаваў сябе як апазіцыйнага кандыдата нумар 1. |
|