Прыхільнікі Някляева ажыццяўляюць міні-аўтапрабег па маршруце Гомель — Мінск. 21.by

Прыхільнікі Някляева ажыццяўляюць міні-аўтапрабег па маршруце Гомель — Мінск

06.12.2010 14:18 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гомельскія прыхільнікі Уладзіміра Някляева і актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» 6 снежня ажыццяўляюць агітацыйны аўтапрабег па маршруце Гомель — Мінск.

Два аўтамабілі, упрыгожаныя бел-чырвона-белымі сцягамі, сімволікай кампаніі «Гавары праўду!» і агітацыйнымі плакатамі Някляева, выехалі з Гомеля ў Мінск. Па дарозе яны будуць распаўсюджваць інфармацыйныя перадвыбарныя матэрыялы і праводзіць агітацыю з дапамогай гукаўзмацняльнай апаратуры, устаноўленай ў адной з машын. Аб гэтым БелаПАН паведаміў удзельнік аўтапрабегу Канстанцін Жукоўскі.

У Мінск актывісты маюць намер прыбыць да 18.00, каб узяць удзел у пікеце на чыгуначным вакзале ў падтрымку Някляева. На мерапрыемстве выступіць кандыдат у прэзідэнты, а таксама вядомыя беларускія музыканты.

Падзяліцца навіной: 
Алена Германовіч, БелаПАН

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гомельскія прыхільнікі Уладзіміра Някляева і актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» 6 снежня ажыццяўляюць агітацыйны аўтапрабег па маршруце...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика