У Беларусі створаны завод, здольны вырабляць унікальныя касмічныя апараты. 21.by

У Беларусі створаны завод, здольны вырабляць унікальныя касмічныя апараты

06.12.2010 18:22 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі створаны завод, які сам у стане вырабляць унікальныя касмічныя апараты, паведаміў Аляксандр Лукашэнка на IV Усебеларускім народным сходзе.

«Але нават не гэта галоўнае, — сказаў ён. — Касмічныя праграмы стымулявалі развіццё цэлага пласта запатрабаваных у свеце тэхналогій, якія ўжо ў некалькі разоў кампенсавалі ўкладзеныя сродкі».

Паводле слоў Лукашэнкі, у найбліжэйшыя пяць гадоў касмічныя тэхналогіі прыйдуць у паўсядзённы ўжытак камерцыйных і кіраўніцкіх рашэнняў прадпрыемстваў у сельскай, лясной, воднай гаспадарцы, меліярацыі і іншых.

«У гэтым сектары ёсць добры экспартны патэнцыял», — лічыць прэзідэнт. Ёе дадаў, што на работы, якія ажыццяўляюцца сумесна з расіянамі ў касмічнай галіне, маецца «вялікі попыт». «Тое прадпрыемства, якое працуе ў гэтым сектары, у тым ліку і на абарону, мае заказаў на ўсю наступную пяцігодку», — зазначыў Лукашэнка.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі створаны завод, які сам у стане вырабляць унікальныя касмічныя апараты, паведаміў Аляксандр Лукашэнка на IV Усебеларускім народным сходзе. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика