Лукашэнка: Будзем рабіць стаўку на асваенне беларусамі нетраў за мяжой
06.12.2010 18:22
—
Новости Политики
|
У новай пяцігодцы «будзем рабіць стаўку на асваенне беларусамі нетраў за мяжой», заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 6 снежня на чацвёртым Усебеларускім народным сходзе. «Мы ўжо пастаўляем нафту з Венесуэлы і здабываем яе там, — сказаў прэзідэнт. — А ў далейшым плануем істотна павялічыць уласную здабычу вуглевадароднай сыравіны». «Нядрэнна было б і ў нашай Расіі мець такія радовішчы, — заўважыў ён. — Я кіраўніцтву Расіі заўсёды казаў — мы не хочам ніякіх прэферэнцый, дайце нам магчымасць у Расіі, дзе мы ў савецкія часы будавалі свідравіны, промыслы, гарады, працаваць на такіх жа ўмовах, як амерыканцам і заходнікам. Пакуль адказу няма, таму даводзіцца ехаць за Атлантыку». Тым не менш, паводле яго слоў, прыярытэтная задача — асваенне нетраў Беларусі. «Уяўленне пра тое, што ў нас няма ўласных прыродных рэсурсаў, у корані няправільнае, — сказаў Лукашэнка. — Вытворцы, вучоныя ўжо сёння ацэньваюць Апрача таго, паводле слоў прэзідэнта, «найважнейшы для краіны праект — перапрацоўка другасных рэсурсаў: макулатуры, шкла, зношаных шын».Ён зазначыў, што ў Беларусі здабываецца менш за 15% другасных рэсурсаў, у той час як еўрапейскія краіны ўжо падыходзяць да планкі 80, а некаторыя — 100%. «Але пры гэтым мы прымудраемся імпартаваць адходы, нават шклабой», — сказаў ён. Прэзідэнт запатрабаваў «у самы кароткі тэрмін наладзіць поўнамаштабны збор адходаў». «У кожнай вобласці і Мінску павінна быць створана не менш як адно прадпрыемства па перапрацоўцы другаснай сыравіны, — зазначыў ён. — Гэта неабходна з пункту гледжання экалагічнай бяспекі, і вельмі выгаднае эканамічна». Наступным праектам, паводле яго слоў, будзе стварэнне ў краіне магутнасці па глыбокай, комплекснай перапрацоўцы мінеральнай Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У новай пяцігодцы «будзем рабіць стаўку на асваенне беларусамі нетраў за мяжой», заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 6 снежня на чацвёртым... |
|