Лукашэнка: Будаўніцтва АЭС узніме эканоміку на якасна новы ўзровень. 21.by

Лукашэнка: Будаўніцтва АЭС узніме эканоміку на якасна новы ўзровень

06.12.2010 18:22 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Будаўніцтва АЭС узніме эканоміку на якасна новы ўзровень, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 6 снежня на IV Усебеларускім народным сходзе.

«Будаўніцтва АЭС — адзін з ключавых праектаў не толькі для арганізацыі энергабяспекі Беларусі, але і для ўсёй інавацыйнай сістэмы краіны. Несумненна, ён узніме эканоміку на якасна новы ўзровень і дасць імпульс новым галінам», — мяркуе прэзідэнт.

Праект будаўніцтва АЭС, паводле яго слоў, «высокарэнтабельны, вельмі навукаёмісты, выгадны для краіны».

Лукашэнка паведаміў, што ўжо выкананы падрыхтоўчыя работы і вядуцца перамовы з рознымі патэнцыяльнымі партнёрамі. Пры гэтым ён не захацеў паглыбляцца ў «тыя надуманыя выдумкі», якімі напоўнены сродкі масавай інфармацыі, «асабліва, на жаль, расійскія». «Скажу толькі адно: для нас пры выбары партнёраў значэнне маюць два фактары: абсалютная бяспека аб’екта для людзей і выкананне інтарэсаў нашай краіны», — падкрэсліў Лукашэнка.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Каралевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будаўніцтва АЭС узніме эканоміку на якасна новы ўзровень, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 6 снежня на IV Усебеларускім народным сходзе. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика