Раманчук «парваў» Віцебск
07.12.2010 10:38
—
Новости Политики
|
Кандыдат у прэзідэнты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі эканаміст Яраслаў Раманчук пабываў 6 снежня ў Віцебску. У першай палове дня ён узяў удзел у агітацыйным пікеце, які прайшоў на плошчы Леніна, а вечарам у актавай зале Віцебскага дзяржаўнага удзельнічала давераная асоба кандыдата Леанід Заіка і каардынатар ініцыятыўнай групы Раманчука ў Віцебску Анатоль Гнеўка. Анатоль Гнеўка расказаў, што ў Віцебску ў падтрымку Раманчука было сабрана больш за 5 тысяч подпісаў.А перадвыбарнае мерапрыемства ён пачаў з жарту: «У гэтай зале сабраліся сёння ўсе, хто не пажадаў паехаць на Усебеларускі народны сход». Зала заапладзіравала. Апладысменты выклікала і падрабязнасць навуковай біяграфіі кандыдата, якую абнародаваў Леанід Заіка: «Па колькасці напісаных артыкулаў эканаміст Яраслаў Раманчук у 62 разы абагнаў міністраў эканомікі Расіі, Украіны, Казахстана, Францыі і некаторых іншых краін, прычым усіх разам узятых. <…> Гэта адзін з самых лепшых маладых вучоных у Беларусі. Яго баяцца нават акадэмікі!» У сваім выступленні Яраслаў Раманчук падрабязна спыніўся на некаторых палажэннях перадвыбарнай праграмы. Пасля чаго адказаў на пытанні. Яны тычыліся стаўлення кандыдата да адмены льгот чарнобыльцам і цяперашняй адукацыйнай сістэмы, адраджэння беларускай мовы і культуры, тэмы зніклых беларускіх палітыкаў. Віцябляне таксама цікавіліся, ці мае намер Раманчук у выпадку прыходу да ўлады правесці рэформы ў міліцыі і арміі. Адказваючы на пытанні, кандыдат у прэзідэнты, у прыватнасці, адзначыў: «Дзяржава, якая хоча ісці ў ХХI стагоддзе, павінна клапаціцца аб тых, хто не можа аб сабе паклапаціцца сам, — аб інвалідах, хворых жанчынах, дзецях, чарнобыльцах». Раманчук вёў з аўдыторыяй дыялог, «Падыміце руку, хто з гаспадынь тут мые бялізну парашком „Бархіма“?», «Колькі, як вы думаеце, прадпрыемстваў у Беларусі сёлета было прададзена на цане 12 долараў за штуку?». Пра сваіх сапернікаў па выбарчай кампаніі Раманчук сказаў: «Нас шмат. І сярод нас ёсць людзі, якіх я называю „калектыўны Гайдукевіч“. Калі хтосьці з кандыдатаў будзе гаварыць вам, што, па звестках сацапытанняў, ён самы папулярны, не верце. На жаль, сацыялогія ў нас стала часткай Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яго сустрэча з выбаршчыкамі ў прафесійна-тэхнічным каледжы доўжылася тры гадзіны.
|
|