З 2001 г. колькасць выбаршчыкаў на Магілёўшчыне паменшылася на 45 тысяч. 21.by

З 2001 г. колькасць выбаршчыкаў на Магілёўшчыне паменшылася на 45 тысяч

07.12.2010 10:38 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Магілёўскай вобласці памяншаецца колькасць выбаршчыкаў. Зараз у спісы для галасавання ўнесена каля 829 тыс. грамадзян, якія маюць права голасу,

паведамілі ў Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах прэзідэнта.

Як адзначыла сакратар камісіі Людміла Макаранка, гэта лічба папярэдняя, паколькі яшчэ ідзе ўдакладненне спісаў грамадзян, якія маюць права голасу.

На прэзідэнцкіх выбарах у верасні 2001 года ў спісах выбаршчыкаў вобласці налічвалася 876.296 чалавек. Такія лічбы прыводзіць Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

У красавіку 2010 года на выбарах у мясцовыя саветы Магілёўскай вобласці агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы, склала 836.218, пра што сведчаць звесткі Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Падзяліцца навіной: 
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магілёўскай вобласці памяншаецца колькасць выбаршчыкаў. Зараз у спісы для галасавання ўнесена каля 829 тыс. грамадзян, якія маюць права голасу, ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика