На прэзідэнцкія выбары акрэдытавана 17,8 тысячы ўнутраных і 567 міжнародных назіральнікаў
07.12.2010 14:42
—
Новости Политики
|
У камісіях па выбарах прэзідэнта па стане на 6 снежня акрэдытавана 17.885 унутраных назіральнікаў, паведамілі БелаПАН у Цэнтрвыбаркаме. Пры Цэнтральнай камісіі акрэдытавана шэсць назіральнікаў, у тэрытарыяльных камісіях — 673, ва ўчастковых — 17.206. Найбольшая колькасць назіральнікаў вылучана грамадскімі аб’яднаннямі— 11.987. Самыя актыўныя ў гэтым плане Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — 2.938, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі — 2.663, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў — 2.186 чалавек, РГА «Белая Русь» — 2.155. Грамадзяне шляхам падачы заяў вылучылі 2.904 назіральнікі, працоўныя калектывы — 2.070. Палітычныя партыі пакуль вылучылі 924 назіральнікі,у тым ліку Камуністычная партыя Беларусі — 524, Беларуская аграрная партыя — 122, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці — 98, Беларуская Акрамя таго, Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў 567 міжнародных назіральнікаў. 255 з іх прадстаўляюць місію Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, 234 — місію СНД, 35 — Міжпарламенцкую асамблею СНД, 21 — цэнтрвыбаркамы замежных краін, 10 — Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі, па шэсць — Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы і Парламенцкую асамблею АБСЕ. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У камісіях па выбарах прэзідэнта па стане на 6 снежня акрэдытавана 17.885 унутраных назіральнікаў, паведамілі БелаПАН у Цэнтрвыбаркаме. Пры... |
|