Лазавік не супраць мітынга на Прывакзальнай ці ля Палаца спорту
07.12.2010 16:44
—
Новости Политики
|
Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік крытыкуе кандыдатаў у прэзідэнты, якія заклікаюць выбаршчыкаў прыйсці 19 снежня на Кастрычніцкую плошчу.
— заявіў БелаПАН Лазавік, каментуючы заклікі шэрагу кандыдатаў у прэзідэнты да выбаршчыкаў выйсці 19 снежня на Кастрычніцкую плошчу. «Уладзімір Някляеў і Андрэй Саннікаў 6 снежня правялі сустрэчу з выбаршчыкамі на Прывакзальнай плошчы. Там дастаткова месца, што хацелі, яны сказалі. А яшчэ можна было б праводзіць такія сустрэчы каля Палаца чыгуначнікаў, Палаца спорту — там вялікія пляцоўкі», — сказаў ён.Замест гэтага, зазначыў Лазавік, кандыдаты ў прэзідэнты заклікаюць выбаршчыкаў сабрацца на Кастрычніцкай плошчы, якая забаронена для правядзення агітацыйных мерапрыемстваў. «Напэўна, гэта „падзяка“ за лібералізацыю выбарчага заканадаўства і талерантнасць арганізатараў выбараў да свавольстваў кандыдатаў у прэзідэнты», — сказаў ён. Паводле слоў сакратара ЦВК, «непрыгожа, што патэнцыйныя гаранты Канстытуцыі парушаюць закон». Мікалай Лазавік не змог адказаць, якой можа быць рэакцыя Цэнтрвыбаркама на заклікі кандыдатаў у прэзідэнты да выбаршчыкаў сабрацца 19 снежня на Кастрычніцкай плошчы.«Для пачатку павінны даць прававую ацэнку праваахоўныя органы, напрыклад, папярэдзіць кандыдатаў аб адказнасці за парушэнне заканадаўства», — сказаў ён. *** З заклікамі да выбаршчыкаў прыйсці 19 снежня на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць пратэст супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, звярнуліся кандыдаты ў прэзідэнты Рыгор Кастусёў, Уладзімір Някляеў, Яраслаў Раманчук, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч. Нагадаем, 30 лістапада Рымашэўскі і Статкевіч атрымалі афіцыйныя папярэджанні Цэнтрвыбаркама за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі на Кастрычніцкай плошчы Мінска 24 лістапада. Напярэдадні акцыі абодва кандыдаты атрымалі афіцыйныя папярэджанні Генеральнай пракуратуры аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства: правядзенне масавых мерапрыемстваў, у тым ліку агітацыя за кандыдатаў у прэзідэнты, на Кастрычніцкай плошчы забаронена. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але супраць таго, каб людзі збіраліся 19 снежня на Кастрычніцкай. |
|