Лукашэнка паабяцаў больш размаўляць на беларускай мове. 21.by

Лукашэнка паабяцаў больш размаўляць на беларускай мове

08.12.2010 14:06 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Ўсебеларускім народным сходзе, які завяршыўся ў Менску, амаль не гучала беларуская мова. Адна з дэлегатак заклікала кіраўніка краіны размаўляць па-беларуску.

На сходзе выступілі каля 30 дэлегатаў, двойчы кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка, але на беларускай мове прамаўлялі толькі настаўніца беларускай мовы Алеся Зяневіч, дэпутат Генадзь Давыдзька і старшыня згуртаваньня беларусаў Эстоніі Ніна Савінава. Старшыня Гомельскага аблвыканкаму Аляксандар Якабсон па-беларуску працытаваў Івана Мележа. Эстонская беларуска Ніна Савінава, якая брала слова апошняй, выступіла ў абарону беларускай мовы:

«Але каб ужо беларускі народ на Ўсебеларускім народным сходзе так мала размаўляў на роднай прыгожай беларускай мове! Ведаеце, хочацца, каб на пятым Ўсебеларускім народным сходзе мы з вамі размаўлялі ўсё ж больш па-беларуску. Аляксандар Рыгоравіч, я ведаю, вы выдатна валодаеце беларускай мовай, бо на першых сустрэчах нашых вы зьвярталіся да нас на беларускай мове».

Паводле спадарыні Савінавай, беларусы замежжа чакаюць, што будзе выкарыстаны іх патэнцыял і прыняты закон аб суайчыньніках.

«Таму, калі ласка, дамаўляемся: вы размаўляеце на беларускай мове — а мы прыяжджаем да вас».

Лукашэнка адказаў на гэта па-беларуску:

«Дзякуй вялікае, Ніна. Ты казала, што вас, беларусаў, — тры мільёны па-за межамі ў сьвеце. Мы вас так чакаем, нам так не хапае вас тут. Прыяжджайце да нас. І калі вы хочаце, каб мы размаўлялі на беларускай мове больш, мы абавязкова гэта зробім, можа, заўтра, можа, сёньня, як вам будзе лепш. Не хвалюйцеся».

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўсебеларускім сходзе адна з дэлегатак заклікала кіраўніка краіны размаўляць па-беларуску.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика