Лукашэнка сядзіць у Маскве
09.12.2010 13:29
—
Новости Политики
|
Сёння ў Маскве пройдуць перамовы кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза і ЕўрАзЭС. Ці адбудзецца ў рамках саміта двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева, пакуль невядома. У той жа дзень у падмаскоўным Асноўная супярэчнасць у У Маскве таксама заяўляюць, што ў выпадку ратыфікацыі да канца 2010 года пакета дакументаў па АЭП усімі трыма краінамі Мытнага саюза — Расіяй, Беларуссю і Казахстанам — пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь могуць стаць бяспошліннымі ў поўным аб’ёме ўжо з 1 студзеня. *** Як піша сёння расійскі Паводле звестак «Ъ», «беларусы гатовы былі пайсці на саступкі ў справе бяспошліннай пастаўкі расійскай нафты на прадпрыемствы Беларусі. Вядома, што цяпер Расія бяспошлінна гатова пастаўляць суседняй краіне 6,5 млн. тон нафты, а пасля ўваходжання Беларусі ў АЭП — і больш». «Аднак колькі — дагэтуль незразумела. Зразумела, што патрэбы беларускіх НПЗ, якія перапрацоўваюць расійскую нафту, што потым ідзе на экспарт, павінны быць задаволеныя, пажадана ў поўным аб’ёме. Гэта зразумела перш за ўсё беларускім перамоўшчыкам», — адзначае выданне. Па прагнозах аналітыкаў, пасля правальнай сустрэчы прэм’ераў прэзідэнты Лукашэнка і Мядзведзеў наўрад ці будуць сёння абмяркоўваць гэтыя спрэчныя пытанні — вырашэнне вострых праблем яны, хутчэй за ўсё, пакінуць экспертам і ўрадам. Як лічыць беларускі палітолаг Валерый Карбалевіч, ніякіх канкрэтных і важных рашэнняў ад сустрэчы ў Маскве чакаць не варта. Асноўная мэта паездкі Лукашэнкі ў Маскву — прадэманстраваць напярэдадні выбараў, што ў Што да магчымасці двухбаковай сустрэчы Лукашэнкі і Мядзведзева, то для беларускага кіраўніка прынцыповы сам яе факт, мяркуе эксперт. «Для Лукашэнкі гэта было б вельмі важна, але Мядзведзеў наўрад ці на гэта пагодзіцца», — лічыць палітолаг. Як паведаміла Акрамя таго, прэзідэнты маюць намер унесці змяненні ў пералік адчувальных тавараў, адносна якіх рашэнне аб змяненні стаўкі ўвазной мытнай пошліны прымае кансенсусам камісія МС. Плануецца таксама абмеркаваць мэтазгоднасць унясення змяненняў і дапаўненняў у дагавор аб камісіі МС. Пасля заканчэння трохбаковай сустрэчы да прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана і Расіі далучацца лідары астатніх краін ЕўрАзЭС і назіральнікі пры арганізацыі. На саміце ЕўрАзЭС кіраўнікам дзяржаў у фармаце «пяцёркі» неабходна падпісаць шэраг дакументаў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але ці сустрэнецца ён з Мядзведзевым, невядома. |
|