Лукашэнка: Прэзідэнцкія выбары прывядуць да палітычных перамен у краіне. 21.by

Лукашэнка: Прэзідэнцкія выбары прывядуць да палітычных перамен у краіне

10.12.2010 16:56 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што прэзідэнцкія выбары, якія маюць адбыцца, прывядуць да палітычных перамен у Беларусі, але краіна ўсё роўна будзе прытрымлівацца курсу на супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі.

«Якія б там ні былі палітычныя перамены, а яны абавязкова будуць, упэўнены, што вы мелі на ўвазе палітычныя перамены наогул, а не са зменай улады ў Беларусі, — хаця ўсякае можа быць, гэта палітыка. Нават калі там будуць іншыя прэзідэнты ва ўладзе, паверце, Беларусь будзе прытрымлівацца прынцыпаў супрацоўніцтва. Іншага не дапускае беларускі народ», — прыводзіць РІА Новости словы Лукашэнкі, сказаныя на прэс-канферэнцыі па выніках саміта АДКБ у Маскве.

Ён падкрэсліў, што Беларусь — краіна, «поўнасцю адкрытая для прыезду і кантролю за перадвыбарнай кампаніяй, якая зараз праходзіць».

«Мы ўжо раскрылі краіну, прыязджайце ўсе, хто хочаце,

каму і быў у свой час аб’ектыўна адкрыты ўезд у краіну, што хочаце — гаварыце, ідзіце, глядзіце ўрны, бюлетэні, усё правярайце, калі ласка. Толькі каб потым не сказалі, што мы дзесьці там неяк скрыта праводзілі», — дадаў Лукашэнка.

«Вы, увогуле, наглядзеліся не тых каналаў, не тыя СМІ чытаеце.

Мы будзем вам беларускую прэсу прысылаць, каб вы альтэрнатыўны пункт гледжання ведалі», — паабяцаў Лукашэнка журналістцы, якая задала пытанне аб перспектывах палітычнага развіцця Беларусі.

Ён таксама запэўніў, што ў краіне няма ніякіх канфліктаў ні на нацыянальнай, ні на рэлігійнай, ні на палітычнай глебе.

«Мы ўжо сталі такой дэмакратычнай дзяржавай, што я баюся, каб ад мяне ўжо іншыя кіраўнікі дзяржаў не шарахаліся як ад буйнога дэмакрата», — сказаў ён.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Вы, увогуле, наглядзеліся не тых каналаў, не тыя СМІ чытаеце».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика