Лукашэнка: мы з Мядзведзевым і не сварыліся. 21.by

Лукашэнка: мы з Мядзведзевым і не сварыліся

10.12.2010 16:56 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка абвергнуў чуткі аб тым, што адносіны з яго расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым сапсаваліся. Пра гэта кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння журналістам пасля завяршэння саміту АДКБ у Маскве.

«Мы з Мядзведзевым і не сварыліся», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. «Я яшчэ ў Мінску гаварыў: дарэмна некаторыя паціраюць рукі за спінамі прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, радуючыся. Як нечакана нашы адносіны сапсаваліся — так нечакана для многіх яны і нармалізуюцца. Мы стрымалі сваё слова», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. «Для вас гэта была нечаканасць, для нас — не», — дадаў ён.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што вялася вельмі напружаная работа над тым, каб прыйсці да тых пагадненняў, якія былі падпісаны напярэдадні ў Маскве.

«Не перажывайце: нават калі мы пасварымся — мы знойдзем час памірыцца», — запэўніў Аляксандр Лукашэнка.
Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка абвергнуў чуткі аб тым, што адносіны з яго расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым сапсаваліся. Пра гэта кіраўнік беларускай дзяржавы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика