Апытанне на АНТ: за Лукашэнку — 73,2%, за Саннікава — 1,3%
13.12.2010 10:01
—
Новости Политики
|
Учора ўвечары на тэлеканале АНТ падчас перадачы «Контуры» прапаноўвалася ўзяць удзел у інтэрактыўным галасаванні «За каго вы будзеце галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах?» Як для дзяржаўнага тэлеканала, вынікі атрымаліся абсалютна чаканыя. За дзейснага кіраўніка дзяржавы за гадзіну эфіру нібыта прагаласавала 83 тысячы гледачоў, што складае 73,2%.Цікава, што пакуль іншыя кандыдаты атрымлівалі па 10–20 галасоў, то за Лукашэнку ў гэты час налічвалася па некалькі тысяч. Другім у рэйтынгу АНТ апынуўся каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў. За яго прагаласавала 1444 чалавекі, што складае 1,3%. Цікава, што на трэцім месцы нечакана апынуўся Рыгор Кастусёў. Можа гэта ў сувязі з тым, што Лукашэнка назваў яго самым сумленным сярод кандыдатаў. Кастусёў меў — 1,06%.Зусім крышачку ад прадстаўніка БНФ адстаў вылучэнец АГП. У Яраслава Раманчука на АНТ — 1,04%. А Уладзімір Някляеў толькі пяты. За яго прагаласавала тысяча чалавек — 0,89%.Далей размясціліся: Віталь Рымашэўскі — 0,74%, Віктар Цярэшчанка — 0,63%, Мікалай Статкевіч — 0,56%, Алесь Міхалевіч — 0,45%, Дзмітрый Ус — 0,3%. Цікава, што супраць усіх амаль 20%. Дарэчы, прыкладна такія самыя лічбы называюць і праўрадавыя сацыёлагі. Даверу такім апытанням няма. Яшчэ цікава, што менавіта тэлеканал АНТ замовіўПадзяліцца навіной:
Зміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ніхто з апазіцыянераў не набраў двух працэнтаў.
|
|