Раманчук: Трэба карыстацца момантам. 21.by

Раманчук: Трэба карыстацца момантам

13.12.2010 16:08 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ці сапраўды кандыдат у прэзідэнты ад АГП Яраслаў Раманчук гатовы працаваць ва ўрадзе? Аб гэтым мы папыталіся ў самога палітыка.

«Наша Ніва»: Яраслаў, сапраўды гатовыя працаваць у сённяшнім урадзе?

Яраслаў Раманчук: Калі мае ўмовы будуць выкананыя, то так.

«НН»: Лічыце, што пры Лукашэнку рэальна рэалізаваць вашы праграмы?

ЯР: Мы застаёмся прыхільнікамі канструктыўнага дыялогу з уладамі. Мы за рэальныя змены ў краіне, за тое, каб зрабіць яе больш адкрытай. Калі такія нашы пажаданні супадуць, то чаму б не. Але абараняць інтарэсы наменклатуры я не збіраюся.

«НН»: А не баіцеся, што могуць Вас проста скарыстаць?

ЯР: Тое самае было, калі мяне запрашалі ў камісію па краінаваму маркетынгу. Гэта было рашэнне партыі ўваходзіць у яго склад. Цяпер таксама. Трэба карыстацца момантам, калі прапанова ўладаў насамрэч шчыра і адкрытая.

«НН»: Як думаеце, дзеля чаго робіцца такая прапанова?

ЯР: Я не ведаю, ці толькі мне яны такое зрабілі. Здаецца, што пэўная частка людзей ва ўладзе хоча нашчупаць нейкае супрацоўніцтва. Калегі з замежжа ў мяне ўжо шмат разоў запытваліся: ці паступіла мне такая прапанова? Але была яна зусім нядаўна. Вядома, што ва ўладзе ёсць некалькі групаў. Адны хочуць з намі размаўляць, іншыя — не хочуць. Яны за тое, каб зменаў у краіне не адбывалася.

«НН»: Каго б узялі ў сваю каманду?

ЯР: Людзей з досведам працы, прафесіяналаў. Натуральна, што шмат каго з найлепшых прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў.

Падзяліцца навіной: 
Гутарыў Зміцер Панкавец

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ці сапраўды кандыдат у прэзідэнты ад АГП Яраслаў Раманчук гатовы працаваць ва ўрадзе?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика