Міхалевіч: Калі б мы адмовіліся ад удзелу ў выбарах, нас бы прызналі слабакамі
14.12.2010 10:26
—
Новости Политики
|
Кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч мяркуе, што калі б альтэрнатыўныя кандыдаты ў прэзідэнты спынілі свой удзел у выбарчай кампаніі, іх бы прызналі слабакамі. Пра гэта ён заявіў 13 снежня на прадпрымальніцкім форуме «Праграма „Перспектыва“ — пасланне бізнесу для будучага прэзідэнта Беларусі», арганізатарам якога выступіла РГА «Перспектыва». «Уявім, што мы прынялі б прапанову Уладзіміра Някляева і адмовіліся ад удзелу ў выбарах. І што далей? Дзяржаўнае тэлебачанне стала б гаварыць, што яны слабакі, што яны ўбачылі свой рэальны рэйтынг, які ім паказвалі, і таму адмовіліся, таму што мы не ўмеем, не хочам змагацца», — зазначыў Міхалевіч. «Але калі мы хочам бачыць дэмакратыю, за гэта трэба змагацца», — дадаў ён.Паводле слоў кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, некаторыя кандыдаты неаднаразова прапаноўвалі яму зняцца з выбараў. Што тычыцца прапановы Някляева, то ён пачуў пра гэта ад журналістаў і прапанаваў «свой варыянт практычнай рэалізацыі гэтай ініцыятывы». У прыватнасці, усе кандыдаты павінны былі зняцца з выбараў адначасова. «Для гэтага я прапанаваў усім разам сабрацца, напісаць заявы ў ЦВК і потым іх даставіць. Але як толькі кандыдаты, якія раней прапаноўвалі мне зняцца з выбараў, пра гэта пачулі, у іх адразу адпала жаданне нешта рабіць», — зазначыў Кастусёў. У сваю чаргу кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч падкрэсліў, што зняцце з выбараў азначала б уцёкі. «Гэта быў бы вялікі падарунак для дзейнай улады. У такой сітуацыі і фальсіфікаваць няма чаго. І дзеля чаго тады ісці на плошчу?» — сказаў кандыдат. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч мяркуе, што калі б альтэрнатыўныя кандыдаты ў прэзідэнты спынілі свой удзел у выбарчай кампаніі, іх бы прызналі...
|
|