Раманчуку не дазволілі правесці сустрэчу з выбаршчыкамі ў Лінгвістычным
14.12.2010 10:26
—
Новости Политики
|
Кандыдату ў прэзідэнты Яраславу Раманчуку не дазволілі правесці сустрэчу з выбаршчыкамі ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. Мерапрыемства прайшло каля ўваходу ў ВНУ. «Перад рэгістрацыяй, 16 лістапада, Раманчук прыйшоў у свой родны інстытут і пакінуў заяўку на сустрэчу. Заяўка была задаволена. Але некалькі дзён таму мы даведаліся, што нам не даюць памяшканне, таму што прарвала каналізацыю. Каналізацыю не могуць адрамантаваць пяты дзень», — паведаміў на сустрэчы лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. «Дзясяткі і сотні каналізацыйных труб вядуць з гэтак званага парламента. З гэтак званага суда, з гэтак званага ўрада», — сказаў Лябедзька. Яраслаў Раманчук заявіў, што ніколі не думаў, што калі ён прыйдзе ў ВНУ, якую ў свой час закончыў, у якасці кандыдата ў прэзідэнты, перад ім «зачыняць дзверы». «Я вучыўся тут, я пачынаў тут працаваць выкладчыкам. І калісьці мы з цяперашнім рэктарам ВНУ былі па адзін бок барыкад», — зазначыў ён.Сустрэчу з выбаршчыкамі Раманчук правёў на прыступках МДЛУ, выступаючы з выкарыстаннем гукаўзмацняльнай апаратуры. Кандыдат у прэзідэнты адказаў на пытанні, зададзеныя яму ў запісках. Ён заклікаў удзельнікаў сустрэчы прыходзіць 19 снежня на Кастрычніцкую плошчу Мінска. «Гэта наш шанц. Давайце выйдзем разам, паціснем рукі адзін аднаму, і 20 снежня мы прачнемся ў новай краіне», — упэўнены Раманчук. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мерапрыемства прайшло каля ўваходу ў ВНУ.
|
|