Цэнтр Socium: будзе 2-гі тур. 21.by

Цэнтр Socium: будзе 2-гі тур

14.12.2010 14:30 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле сацыялагічнага даследавання, праведзенага пад эгідай міжнароднага цэнтра сацыялагічных і маркетынгавых даследаванняў SOCIUM з 1 па 10 снежня 2010 г., Аляксандр Лукашэнка ня зможа перамагчы ў першым туры.

На пытанне, за каго з кандыдатаў у прэзыдэнты (у сьпіс было ўнесена восем кандыдатаў) вы гатовыя прагаласаваць, былі атрыманыя наступныя вынікі:

Каментуючы вынікі апытання для ІА REGNUM, кіраўнік Міжнароднага цэнтра сацыялагічных і маркетынгавых даследаваьняў SOCIUM, кандыдат сацыялагічных навук, аўтар сацыялагічных дасьледаваньняў, праведзеных у апошнія гады на Ўкраіне, у Грузіі і Казахстане Арцём Геваркян адзначыў, што ў суме

агульны рэйтынг трох найбольш папулярных альтэрнатыўных кандыдатаў ->Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава і Яраслава Раманчука — дае 34,5%.

Супастаўленне гэтай лічбы з рэйтынгам дзейнага кіраўніка дзяржавы (35,2%) кажа пра тое, што супрацьстаянне працягваецца і Аляксандр Лукашэнка нt змог за тры тыдні агітацыйнай кампаніі сур’ёзна нарасціць свой адрыў ад аб’яднанага рэйтынгу канкурэнтаў, нават нягледзячы на правядзенне чацвёртага ўсебеларускага народнага схода.

Усё гэта кажа пра тое, што Аляксандр Лукашэнка ў першым туры перамагае сваіх апанентаў, але, нягледзячы на ўсе намаганні, не набірае неабходнага 51% галасоў, каб выйграць выбары ў першым туры.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За Лукашэнку ў першым туры прагаласуе 35%, амаль столькі разам набяруць Някляеў, Раманчук і Саннікаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика