Гайдукевіч у дзеь выбараў пойдзе ў цырк
15.12.2010 09:49
—
Новости Политики
|
Кіраўніцтва Ліберальна-дэмакратычнай партыі ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня мае намер наведаць Беларускі дзяржаўны цырк. "У дзень правядзення выбараў прэзідэнта вышэйшае кіраўніцтва, цэнтральны камітэт, кіраўнікі рэгіянальных структур і каардынатары партыі запланавалі наведванне Белдзяржцырка, у якім адбудзецца цікавы забаўляльны паказ новай праграмы", — паведамілі БелаПАН у прэс-службе партыі. ЛДП запрашае ўсіх далучыцца і ў гэты дзень "наведаць тэатры, кінатэатры і канцэрты нашай краіны". Лідар партыі Сяргей Гайдукевіч вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты, аднак, заявіўшы аб зборы неабходных для рэгістрацыі 100 тыс. подпісаў, вырашыў зняцца з выбараў. На яго думку, выбары ў Беларусі — гэта "спектакль, вынік якога вядомы загадзя". Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўніцтва Ліберальна-дэмакратычнай партыі ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня мае намер наведаць Беларускі дзяржаўны цырк."У дзень правядзення выбараў...
|
|