Затрыманы лідэр «Маладога фронта» Зміцер Дашкевіч
18.12.2010 18:08
—
Новости Политики
|
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча, паведамляе Зміцер спрабаваў патлумачыць, што ў іх няма падставаў яго затрымліваць. Але хлопца скруцілі і закінулі ў мікрааўтобус сіняга колеру. Паплечнікі Дашкевіча мяркуюць, што, паколькі затрыманне адбылося на тэрыторыі Фрунзенскага раёна, лідэр «Маладога фронту» ўтрымліваецца ў пастарунку Фрунзенскага РУУС. Таксама міліцыянты сёння спрабавалі трапіць у жытло моладзевых актывістаў Змітра Хведарука, Міколы Дземідзенкі і Кацярыны Людвіг. "Міліцыянты прасілі мяне адчыніць дзверы, каб "пагаварыць". Праўда, пра што -- не казалі", -- распавядае З.Хведарук. Ён не ведаў, ці на момант размовы з карэспандэнтам "НН" праваахоўнікі сышлі з яго пад"езда. Хведарук ацэньвае сённяшнія візіты і затрыманне Дашкевіча як спробу націснуць на актывістаў напярэдадні Плошчы. Падзяліцца навіной:
СМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да актывістаў Змітра Хведарука, Міколы Дземідзенкі і Кацярыны Людвіг прыходзіла міліцыя.
|
|