Хто з кандыдатаў што рабіў у часе Плошчы-2006?
19.12.2010 00:14
—
Новости Политики
|
Сёлета адразу шэсць кандыдатаў заклікаюць выбарцаў прыйсці на Плошчу 19 снежня і далучыцца да супольнай акцыі апазіцыі. Гэта Віталь Рымашэўскі, Мікола Статкевіч, Андрэй Саннікаў, Рыгор Кастусёў, Уладзімір Някляеў і Яраслаў Раманчук. Мы пацікавіліся, ці былі яны на Плошчы ў Рымашэўскі: быў гатовы Віталь Рымашэўскі ў Някляеў: на Лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў таксама быў на акцыі ў Кастусёў: сядзеў на сутках Рыгор Кастусёў, кандыдат ад БНФ, у сакавіку Статкевіч: на «хіміі» Пад вартай 19 сакавіка знаходзіўся і Мікола Статкевіч. Ён тады адбываў «хімію» ў Баранавічах. «За месяц да акцыі мяне перасталі пускаць на працу. Са мной у пакоі пастаянна знаходзіліся міліцыянты — баяліся, што ўцяку на Плошчу», — згадвае Мікола Статкевіч. Раманчук і Саннікаў: у камандзе Мілінкевіча Кандыдат ад партыі АГП Яраслаў Раманчук у 2006 годзе быў на Плошчы: «Я працаваў у камандзе Мілінкевіча на тых выбарах і не мог не быць там». Удзел у мірнай акцыі 19 сакавіка 2006 года браў і Андрэй Саннікаў, каардынатар «Еўрапейскай Беларусі». «Ён быў на Плошчы разам з жонкай. Ён тады працаваў у камандзе Мілінкевіча на агульную перамогу», — паведаміў «НН» Алесь Пілецкі *** Гісторыя Плошчаў9 верасня 2001 Прэзідэнцкія выбары. На Кастрычніцкай плошчы сабралася каля 5 тысяч чалавек. Уладзімір Ганчарык, які прадстаўляў на прэзідэнцкіх выбарах апазіцыйныя сілы, з’явіўся на мітынг з вялікім спазненнем. Прысутныя сабраліся каля Палаца прафсаюзаў. Перад мітынгоўцамі выступілі Ганчарык, Міхаіл Чыгір, Юры Хадыка, Вінцук Вячорка. Пасля Ганчарык заклікаў усіх разыходзіцца. Але «зубры» трымалі абарону Палаца прафсаюзаў да ранку. 19 сакавіка 2006 Прэзідэнцкія выбары. На плошчы сабралася каля 20 тысяч чалавек. Людзі прыйшлі, нягледзячы на моцныя запалохванні тэрактамі і арыштамі. У часе мітынгу ішоў моцны снег, у выніку чаго маніфестанты сталі разыходзіцца. На заклік Мілінкевіча і Казуліна яны сабраліся на Плошчы і на наступны вечар. Тады моладзь стварыла намётавы гарадок, які спецназ узяў штурмам толькі праз 4 дні, 24 сакавіка. 25 сакавіка, на Дзень Волі, некалькі дзясяткаў тысяч дэманстрантаў спрабавалі авалодаць цэнтрам Мінска, але спецназ выціснуў іх у парк Янкі Купалы. Ад сакавіка 2006 і пайшла назва Плошча. СП Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета адразу шэсць кандыдатаў заклікаюць выбарцаў прыйсці на Плошчу 19 снежня і далучыцца да супольнай акцыі апазіцыі.
|
|