Някляеў і Саннікаў гатовы прадаставіць замежным назіральнікам доказы фальсіфікацыі
19.12.2010 00:14
—
Новости Политики
|
Кандыдаты ў прэзідэнты Уладзімір Някляеў і Андрэй Саннікаў чакаюць ад міжнародных назіральнікаў сумленнай ацэнкі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Пра гэта яны заявілі 18 снежня на сумеснай Як падкрэсліў на Апрача таго, як зазначыў палітык, ва ўчастковых выбарчых камісіях практычна няма прадстаўнікоў кандыдатаў у прэзідэнты. «Прадстаўнікоў апазіцыйных партый у камісіях толькі 0,025%. У нас ужо ёсць доказы фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, і мы гатовы іх прадаставіць замежным назіральнікам заўтра, пасля закрыцця ўчасткаў», — сказаў Някляеў. У сваю чаргу Андрэй Саннікаў заявіў, што чакае «абсалютна сумленнай ацэнкі ўсёй працэдуры выбараў, галасавання ад усіх назіральнікаў: БДІПЧ АБСЕ, СНД, Грузіі». «І рэакцыя, якой я чакаю ад міжнароднай супольнасці, — гэта дапамагчы Беларусі пазбавіцца ад дыктатуры», — сказаў Саннікаў. Як паведаміў Някляеў, ужо гатовы сумесны зварот кандыдатаў у прэзідэнты да сусветнай супольнасці. «У гэтай заяве ясна сказана, што выбары несвабодныя, несправядлівыя і іх ні ў якім разе нельга прызнаваць. Ні з якімі агаворкамі», — зазначыў Някляеў. З гэтай заявай палітыкі маюць намер выступіць адразу пасля заканчэння галасавання. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кандыдаты ў прэзідэнты Уладзімір Някляеў і Андрэй Саннікаў чакаюць ад міжнародных назіральнікаў сумленнай ацэнкі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Пра...
|
|