Сёння — выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
19.12.2010 10:24
—
Новости Политики
|
Сёння — асноўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 8 гадзін раніцы і будуць працаваць да 20.00. Паводле звестак ЦВК, у датэрміновым галасаванні ўзялі ўдзел 23,1% выбаршчыкаў. Усяго створана 6.390 выбарчых участкаў, з якіх 44 — за мяжой. З 6.346 участкаў на тэрыторыі Беларусі 281 адкрыты ў стацыянарных Замежныя ўчасткі працуюць у 34 краінах. З іх найбольшая колькасць (па чатыры) — у Польшчы і Расіі; па два ўчасткі створаны ў Германіі, Кітаі, Латвіі і ЗША. Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, узяць удзел у галасаванні маюць права больш як 7 млн. 54 тыс. грамадзян. За выбарамі ў Беларусі сочаць больш як тысяча міжнародных і звыш 27 тысяч унутраных назіральнікаў. На пасаду прэзідэнта прэтэндуюць дзесяць чалавек:— намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў; — дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка; — кіраўнік саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч; — лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў; — намеснік старшыні Аб`яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук; — сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі; — лідар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў; — лідар аргкамітэта па стварэнні Беларускай — старшыня савета Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віктар Цярэшчанка; — дырэктар мінскага ТДА «Трывіум» Дзмітрый Ус. Пераможцам выбараў будзе кандыдат, які набярэ звыш 50% галасоў. У адваротным выпадку не пазней чым праз два тыдні павінен прайсці другі тур з удзелам двух кандыдатаў, якія набралі найбольшую колькасць галасоў. Аб ходзе галасавання ЦВК будзе паведамляць на Першыя звесткі аб выніках выбараў — з закрытых участкаў (бальніцы, санаторыі, воінскія часці) — Цэнтрвыбаркам плануе абнародаваць у 20.00. Папярэднія вынікі выбараў будуць аб`яўлены ў 23.30.Выбары прэзідэнта Беларусі асвятляюць 1.025 журналістаў з 50 краін: 670 прадстаўляюць замежныя СМІ, 355 — беларускія. 250 супрацоўнікаў замежных СМІ маюць пастаянную акрэдытацыю ў Беларусі, 410 — атрымалі часовую акрэдытацыю ў МЗС. *** Большасць дэмакратычных кандыдатаў у прэзідэнты заявілі аб тым, што рыхтуюцца фальсіфікацыі, і заклікалі грамадзян выйсці вечарам 19 снежня на Кастрычніцкую плошчу Мінска, каб адстаяць свой выбар. Пры гэтым Уладзімір Някляеў лічыць неабходным правесці новыя прэзідэнцкія выбары 19 сакавіка 2011 года без удзелу ў іх Аляксандра Лукашэнкі, які, на яго думку, не мае права браць удзел у цяперашніх выбарах, паколькі неаднаразова парушаў заканадаўства. У сваю чаргу, Генпракуратура заклікала прыхільнікаў апазіцыйных кандыдатаў «не паддавацца на правакацыйныя заклікі» і не выходзіць на плошчу 19 снежня. Аб масавых парушэннях падчас выбарчай кампаніі заявілі праваабаронцы. Сярод найбольш распаўсюджаных правапарушэнняў — прымус да датэрміновага галасавання і перашкоды працы незалежных назіральнікаў. ЦВК, у сваю чаргу, заявіў, што выбарчая кампанія праходзіць у адпаведнасці з заканадаўствам. 18 снежня, за дзень да асноўнага галасавання, Уладзімір Някляеў і Андрэй Саннікаў паведамілі, што гатовы прадаставіць замежным назіральнікам доказы фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Краіны Еўрасаюза і ЗША неаднаразова заяўлялі, што іх адносіны з афіцыйным Мінскам будуць у многім залежаць ад ходу цяперашняй выбарчай кампаніі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння — асноўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта. Выбарчыя ўчасткі адкрыліся а 8 гадзіне раніцы і будуць працаваць да 20.00.
|
|