Спецназ рассёк Плошчу, кандыдаты ў прэзідэнты збітыя й затрыманыя
20.12.2010 02:57
—
Новости Политики
|
Лічба збітых і затрыманых ідзе на сотні. Рэпарцёры «Нашай Нівы» пачалі вяртацца з плошчы Незалежнасці. Падзеі там разгортваліся драматычна. Колькасць мітынгоўцаў на Плошчы дасягнула, паводле розных ацэнак, ад 20 да 40 тысяч чалавек. З трыбуны было агучанае галоўнае патрабаванне: дабівацца правядзення свабодных выбараў без Лукашэнкі.Хоць каля Дома ўрада было некалькі тысяч рашуча настроеных маніфестантаў, большасць не была настроена на сілавое змаганне. З трыбуны Плошчы выступалі палітыкі, а таксама дзеячы культуры. Кандыдаты ў прэзідэнты патрабавалі, каб іх прапусцілі ў Дом урада для перамоваў. Невядомыя правакатары тым часам спрабавалі прарвацца ў Дом урада, дзе засядае Цэнтральная выбарчая камісія. Яны хавалі твары ад журналістаў, не давалі сябе здымаць і білі камеры. Яны не слухалі Віталя Рымашэўскага, які намагаўся іх спыніць. Дзверы Дома ўрада, між тым, былі заблакаваныя шчытамі АМОНа, і пранікнуць усярэдзіну было немагчыма.Тым часам улады перакінулі на Плошчу з боку Савецкай вуліцы некалькі соцень спецназаўцаў. Іншыя падраздзяленні спецназа сканцэнтраваліся на праспекце Незалежнасці. Ім быў дадзены загад рассякчы натоўп, і прыкладна, аДэманстранты пачалі адыходзіць у адкрытых кірунках. Іншыя працягвалі стаяць, згуртаваўшы шэрагі. Каб зламіць мірнае супрацьстаянне людзей, сілавікі пачалі збіваць і хапаць людзей. На вачах у рэпарцёраў «Нашай Нівы» былі затрыманыя кандыдаты ў прэзідэнты краіны Рыгор Кастусёў, Андрэй Саннікаў з жонкай, Мікола Статкевіч. Кандыдат Віталь Рымашэўскі быў жорстка збіты. Яго забрала «хуткая дапамога» і даставіла ў бальніцу. Пазней стала вядома, што невядомыя ў цывільным вывезлі з бальніцы моцна збітага Уладзіміра Някляева, як толькі адтуль сышлі журналісты. Дарэчы, менавіта з нападу на штаб Някляева і распачаўся нядзельны вечар. Як назіраў карэспандэнт «Нашай Нівы», ціхары ў чорным высадзіліся з аўтобусаў і напалі на штабную калону Някляева. Імаверна, мэтай нападу быў бусік з гукаўзмацняльным абсталяваннем.Адбылося некалькі выбухаў — імаверна, выбухпакетаў. Тады ціхары паклалі дэманстрантаў на снег на вуліцы Няміга. Яны ўварваліся ў бусік і захапілі абсталяванне. Пасля гэтага яны з’ехалі. Ніводнага чалавека не затрымалі. Падчас захопу кандыдат у прэзідэнты Някляеў быў збіты да непрытомнасці. Паміж Людзей збівалі, кідалі ў аўтазакі. Кастрычніцкая плошча стаіць цалкам пустая, на ёй стаяць групкамі работнікі КДБ. Іграе гучная У ліку збітых — дзясяткі журналістаў, у тым ліку журналіст НН Алесь Пілецкі. Яму пашкодзілі нагу. Плошча Незалежнасці была разбітая на сектары і жорстка зачышчаная спецназам, людзей збівалі дубінкамі, нагамі. Тое самае пасля паўтарылася на праспекце Незалежнасці, вуліцы Валадарскага. Сотні людзей, у тым ліку паслы шэрагу краін Еўрасаюза і кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі аказаліся блакаванымі ў гатэлі «Мінск», дзе яны шукалі ратунку ад спецназа. Каля 0.30 нам патэлефанавалі з двара ізалятара часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна. Туды на гэта момант звезлі каля двухсот чалавек. Апошнім з трыбуны Плошчы выступіў паэт, старшыня БеларускагаПасля яго Віталь Рымашэўскі толькі заклікаў не біць, не чапаць супрацоўнікаў міліцыі. Ён заклікаў усіх сабрацца ў панядзелак, а Падзяліцца навіной:
Алесь Пілецкі, Сяргей Мікулевіч, Мікола Бугай Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лічба збітых і затрыманых ідзе на сотні. |
|