ЗША не прызналі выбараў законнымі, патрабуюць вызвалення затрыманых
20.12.2010 23:18
—
Новости Политики
|
Прапануем вашай увазе поўны тэкст заявы: «Злучаныя Штаты рашуча асуджаюць дзеяньні беларускага ўраду, накіраваныя на задушэньне дэмакратычных працэсаў і непрапарцыйнае ўжываньне сілы супраць палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і журналістаў. Мы заклікаем неадкладна вызваліць усіх кандыдатаў на прэзыдэнта і сотні пратэстоўцаў, якія былі затрыманыя 19 і 20 сьнежня. Злучаныя Штаты ня могуць прызнаць законнымі вынікі прэзыдэнцкіх выбараў, якія агучыла беларуская Цэнтральная выбарчая камісія 20 сьнежня. Мы выказваем сваё шкадаваньне, як гэта ясна выказала місія назіральнікаў АБСЭ, што абмежаваны прагрэс у палітычным асяродзьдзі перад учорашнімі выбарамі не прывёў да свабоднага і справядлівага выніку ці празрыстага падліку галасоў. Мы таксама заклапочаныя сьведчаньнямі пра тое, што функцыянаваньне незалежных мэдыяў было парушанае і заклікаем урад Беларусі прыняць захады для абароны права сваіх грамадзян на свабодныя СМІ. Як мы падкрэсьлілі ў супольнай заяве ЗША і Беларусі 1 сьнежня, далейшае разьвіцьцё дачыненьняў увязанае з павагай да правоў чалавека з боку ўраду Беларусі і з дэмакратычнымі працэсамі. Дзеяньні апошніх 24 гадзін зьяўляюцца, аднак, ясным крокам назад, што да ключавых пытаньняў у нашых дачыненьнях зь Беларусьсю». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэс-служба Белага Дому распаўсюдзіла заяву «Аб беларускіх выбарах і палітычным гвалце». У ёй гаворыцца, што ЗША ня могуць прызнаць законнымі вынікі... |
|