Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў органаў дзяржбяспекі Беларусі з прафесійным святам. 21.by

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў органаў дзяржбяспекі Беларусі з прафесійным святам

21.12.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад, ветэранаў органаў дзяржаўнай бяспекі з прафесійным святам — Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі.

"У асобе Камітэта дзяржаўнай бяспекі народ Беларусі бачыць надзейнага абаронцу яго інтарэсаў, гатовага выканаць свой абавязак у любой сітуацыі", — гаворыцца ў віншаванні.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, маючы высокі прафесійны і інтэлектуальны патэнцыял, супрацоўнікі КДБ паспяхова спраўляюцца са сваімі абавязкамі, апраўдваюць давер народа і на справе даказваюць вернасць службоваму абавязку, сапраўдны патрыятызм і павагу да закону.

Асаблівыя словы ўдзячнасці Аляксандр Лукашэнка выказаў супрацоўнікам знешняй разведкі, 90-годдзе якой адзначаецца ў гэтыя дні, а таксама ветэранам органаў дзяржаўнай бяспекі, чый жыццёвы шлях, мудрасць і вопыт з'яўляюцца прыкладам самаахвярнага служэння Айчыне.

Прэзідэнт пажадаў супрацоўнікам органаў дзяржбяспекі шчасця і дабрабыту, здароўя і аптымізму, поспехаў і новых дасягненняў на карысць Беларусі.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад, ветэранаў органаў дзяржаўнай бяспекі з прафесійным святам — Днём...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика