Начштаба Някляева пакаяўся, прызнаўся, што яны вінаватыя
21.12.2010 00:19
—
Новости Политики
|
За першыя суткі пасля арышту кандыдатаў у прэзідэнты і іх давераных асобаў двое з іх выступілі з асуджэннем дзеянняў апазіцыі. Гэта Першы канал паказаў невялікае інтэрв’ю Дзмітрыева, у якім той падзякаваў міліцыянтам за сітуацыю, што склалася на Калектарнай. Ён прызнаў, што гэта яны з Някляевым вінаватыя ў тым, што не прад’яўлялі дакументаў супрацоўнікам ДАІ і не давалі аглядзець аўтамабіль. Пакуль няясна, ці была то рэальная заява, ці яна была атрыманая ў выніку нарэзкі розных фрагментаў. Як і Раманчук, Дзмітрыеў выглядаў стомленым і прыгнечаным. Меркавана, у следчым ізалятары КДБ, так званай «амерыканцы», утрымліваюцца кандыдаты ў прэзідэнты Някляеў, Саннікаў, Рымашэўскі, Статкевіч, Міхалевіч, жонка Саннікава Ірына Халіп і давераная асоба Рымашэўскага Павал Севярынец. Там могуць быць і дзясяткі іншых дзеячоў грамадства і культуры, знаходжанне якіх невядомае. Мяркуючы па тым, што іхных пакаяльных ці асуджальных заяваў не паказалі, зламіць іх за першыя суткі не ўдалося. Дарэчы, такая аператыўнасць працы з затрыманымі паказвае на тое, што сцэнар правакацыі, разгону і арышту мога быць загадзя спланаваны. Падзяліцца навіной:
Мікола Бугай Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мяркуючы па адсутнасці «пакаянняў» пяці кандыдатаў у прэзідэнты, зламіць іх за першыя суткі не ўдалося.
|
|