Барыс Нямцоў: Выбары ў Беларусі татальна фальсіфікаваны. 21.by

Барыс Нямцоў: Выбары ў Беларусі татальна фальсіфікаваны

21.12.2010 10:29 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі заявіў вядомы расійскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў.

«Некаторыя еўрапейскія назіральнікі выказваюць сваё захапленне выбарамі прэзідэнта Беларусі, што прайшлі ў нядзелю, — піша Нямцоў у сваім блогу на сайце радыёстанцыі „Эхо Москвы“. — Бескарысліва яны гэта робяць ці не — я не ведаю. Ведаю іншае — выбары татальна фальсіфікаваны. Фальсіфікацыі пачаліся задоўга да дня галасавання».

Сваю пазіцыю Нямцоў матывуе тым, што «кандыдаты мелі абсалютна розныя інфармацыйныя магчымасці». «Паводле падлікаў сацыёлагаў, Лукашэнка займаў 90% эфірнага часу, а на ўсіх астатніх кандыдатаў прыпадала 10%. Грамадская думка, як у Беларусі, гэтак і ў Расіі, і ва ўсім свеце фарміруецца тэлебачаннем. Так што тэлевізійныя маніпуляцыі і фальсіфікацыі відавочныя», — мяркуе палітык.

Апрача таго, «23% паднявольных, у асноўным пенсіянераў і бюджэтнікаў не кіем, дык палкай заганяліся на выбарчыя ўчасткі задоўга да дня галасавання. Скрыні, дзе захоўваліся бюлетэні, нікім не кантраляваліся. Далей тлумачыць не трэба». Ва ўчастковых выбарчых камісіях прадстаўнікоў ад апазіцыі было «менш за 1%», падлік галасоў «быў аддадзены на водкуп Лукашэнку і яго брыгадзе».

«Фальш і падман вывелі спакойных і памяркоўных беларусаў з сябе. Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі ўчора ноччу на плошчу, — піша Нямцоў. — Лукашэнка кіруе 16 гадоў. Ён ужо ўсіх дастаў. І, як бы ні развіваліся ў далейшым падзеі, шанцаў стаць нават мінімальна легітымным у яго ніякіх. А за пакалечаных і арыштаваных у ноч з 19 на 20 снежня 2010 года яму ўсё роўна давядзецца адказаць».

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі заявіў вядомы расійскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў. «Некаторыя еўрапейскія назіральнікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика