Жонцы Міхалевіча патэлефанавалі з КДБ: Ваш муж у "амерыканцы"
21.12.2010 10:29
—
Новости Политики
|
Як паведаміла «Нашай Ніве» Мілана Міхалевіч, 21 снежня ўранку ёй патэлефанавалі з КДБ і паведамілі, што яе муж знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Яго яшчэ называюць «амерыканкай» — гэтая турма была збудавана ў першай палове ХХ ст. паводле амерыканскага праекта. Акрамя Міхалевіча, у зняволенні застаюцца яшчэ чатыры кандыдаты ў прэзідэнты: Саннікаў, Някляеў, Статкевіч, Рымашэўскі і дзясяткі іх давераных асобаў, а таксама жонка Саннікава. З КДБ Мілану Міхалевіч папрасілі патэлефанаваць як мага хутчэй, як толькі яна знойдзе адваката. Як яна зразумела, Алесь Міхалевіч адмаўляецца размаўляць з супрацоўнікамі КДБ без адваката. Сачыце за развіццём падзей на NN.By. Падзяліцца навіной:
Мікола Бугай Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як яна зразумела, Алесь Міхалевіч адмаўляецца размаўляць з супрацоўнікамі КДБ без адваката.
|
|