МЗС Украіны: сіла, ужытая да ўдзельнікаў акцыі пратэсту, — празмерная. 21.by

МЗС Украіны: сіла, ужытая да ўдзельнікаў акцыі пратэсту, — празмерная

21.12.2010 16:35 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіеў лічыць празьмернай сілу, ужытую да ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў Беларусі.

Украіна занепакоеная сутыкненьнямі апазыцыі з супрацоўнікамі праваахоўных органаў у Беларусі, а таксама непрапарцыйным ужываньнем сілы да ўдзельнікаў акцыі пратэсту.

Пра гэта заявілі ў МЗС Украіны, перадае Інтэрфакс.

«Выклікае занепакоенасьць непрапарцыйнае прымяненьне сілы да ўдзельнікаў акцыі пратэсту і журналістаў, сутыкненьні прадстаўнікоў апазыцыі зь сіламі правапарадку і затрыманьне некаторых кандыдатаў. На дадзены момант правяраецца інфармацыя аб наяўнасьці сярод затрыманых грамадзянаў Украіны», — паведаміў дырэктар дэпартамэнту інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Алег Валошын.

Украінскі бок будзе будаваць свае ацэнкі выбарчай кампаніі ў Беларусі на падставе высноваў місіі назіральнікаў АБСЭ.

«Кіеў зацікаўлены ў далейшым прагрэсе і кансалідацыі дэмакратычных каштоўнасьцяў у Беларусі, а таксама выступае за працяг дыялёгу з афіцыйным Менскам», — заявіў А. Валошын.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіеў лічыць празьмернай сілу, ужытую да ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў Беларусі. Украіна занепакоеная сутыкненьнямі апазыцыі з супрацоўнікамі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика