БелТА: Лукашэнку паступаюць сотні віншаванняў ад кіраўнікоў дзяржаваў. 21.by

БелТА: Лукашэнку паступаюць сотні віншаванняў ад кіраўнікоў дзяржаваў

21.12.2010 17:36 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праўладны сайт БелТА бадзёра рапартуе «на адрас Лукашэнкі паступаюць сотні віншаванняў з перамогай на выбарах ад кіраўнікоў розных дзяржаваў».

Аднак у самім матэрыяле пералічваюцца віншаванні ад прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада, прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона, Туркменістана Гурбунгулы Бердымухамедава і Азербайджана Аліева-малодшага, таксама віншаванні ад імя прэзідэнта і прэм’ер-міністра Індыі перадаў надзвычайны пасол і паўнамоцны пасол Індыі Рамеш Чандэр.

Дадаем віншаванні ад Саакашвілі, а таксама прадэклараваныя Лукашэнкам віншаванні ад Уга Чавеса і Нурсултана Назарбаева — атрымліваем, што не сотні віншаванняў, а восем.

Зазначым таксама, што ў свеце, згодна з Вікіпедыяй, 252 дзяржавы, прычым у ААН уключаныя 194.

Ніводны еўрапейскі лідар пакуль не павіншаваў свайго беларускага калегу з перамогай на чацвертых прэзідэнцкіх выбарах, няма пакуль віншавання ад прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, які толькі заявіў, што выбары ў Беларусі -- справа самой Беларусі,

а спікер расійскай Дзяржумы Барыс Грызлоў заявіў, што парламент накіруе віншаванні толькі пасля таго, як будуць агучаныя афіцыйныя вынікі выбараў.

Таксама БелТА паведамляе, што Лукашэнка атрымлівае віншаванні з перамогай ад сотняў працоўных калектываў і арганізацый краіны.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика