Справы Радзінай і Атрошчанкава хацелі пачаць «ціха»?. 21.by

Справы Радзінай і Атрошчанкава хацелі пачаць «ціха»?

21.12.2010 19:38 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праваабаронца Алена Танкачова ўпэўнена, што да іх наўмысна не дапускалі адвакатаў

у ізалятар КДБ, дзе палітыкі знаходзяцца.

Па яе словах, у КДБ хацелі «ціха» пачаць іх справы. Афіцыйна следчыя дзеянні не вяліся, а насамрэч затрыманых спрабавалі дапытваць.

Алена Танкачова адзначыла, што пакуль не было вядома месцазнаходжанне палітыкаў, усе магчымыя інстанцыі былі папярэджаны аб нанятых для іх адвакатах. І першым пакінулі кантактную інфармацыю менавіта ў СІЗА КДБ.

Але следчыя запрасілі дзяжурных адвакатаў, якія, па словах, Танкачовай, нярэдка супрацоўнічаюць са следствам.

А значыць не зацікаўленыя ў адстойванні правоў сваіх кліентаў.

Праваабаронца звяртае ўвагу на тое, што рабілася гэта наўмысна, каб зрабіць працэс максімальна закрытым.

Такіх дзяжурных адвакатаў выклікалі Наталлі Радзінай і Аляксею Міхалевічу, але яны адмовіліся з імі супрацоўнічаць.

У СІЗА КДБ («амерыканка») знаходзяцца Уладзімір Някляеў, Мікола Статкевіч, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў, Аляксей Міхалевіч. Так утрымліваюцца таксама жонка Саннікава журналістка Ірына Халіп, кіраўнік штаба Някляева Андрэй Дзмітрыеў, давераная асоба Някляева Аляксандр Фядута, прэс-сакратар Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў, кіраўнік штаба Рымашэўскага Павел Севярынец, рэдактар сайта «Хартыя’97» Наталля Радзіна.

Падзяліцца навіной: 
КМ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праваабаронца Алена Танкачова ўпэўнена, што да іх наўмысна не дапускалі адвакатаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика