Былы міліцыянт Класкоўскі: Я моцна каюся. 21.by

Былы міліцыянт Класкоўскі: Я моцна каюся

21.12.2010 21:40 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На сайце ГУУС сёння выкладзеныя паказанні былога міліцыянта Аляксандра Класкоўскага, што даваў адпор АМАпаўцам на Плошчы 19 снежня.

Класкоўскі прызнаўся, што быў п’яны і папрасіў прабачэнні ў міліцыянтаў.

Аляксандр Класкоўскі прызнаўся, што апрануў міліцэйскую форму, наверх куртку і пайшоў на Плошчу. А яшчэ перад гэтым выпіў спіртныя напоі.

«Паддаўшыся заклікам апазіцыі, я прыйшоў на Плошчу. Улічваючы, што я быў пад уздзеяннем алкаголю, то паддаўся эйфарыі натоўпу. Прыняў удзел у масавых беспарадках», — сказаў А.Класкоўскі.

Былы міліцыянт адзначыў, што быў на вастрыні натоўпа. Людзі пабачылі на ім міліцэйскую форму і спрабавалі збіваць. «Я пайшоў да ланцуга спецназу, каб выратавацца. Паказаць, што я на іх баку», — адзначыў ён.

Іншае відэа, удзелу Класкоўскага ў Плошчы, аспрэчвае ягоныя папярэднія словы. Бо размаўляе з спецназаўцамі яшчэ будучы апрануты ў куртку.

«Мае паводзіны былі неадэкватныя і грубыя. Я моцна каюся і прашу прабачэнні ў супрацоўнікаў міліцыі. Мае дзеянні былі ідыёцкімі», — зазначыў ён.
Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яго паказанні выкладзеныя на сайце ГУУС
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика